Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: з Лукашэнкам не ўдалося дамовіцца пра малыя крокі


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка. Міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў назваў гэтае рашэньне “яшчэ адным спадзяваньнем” эўрапейскага боку.

“Але ж Эўропа сама трапляе ў пастку. Калі нічога ня будзе адбывацца, тады наагул не застанецца ніякіх інструмэнтаў, каб уплываць на сытуацыю ў Беларусі.

Відавочна, што гэтыя гульні і спробы дамовіцца з Лукашэнкам пра пэўныя маленькія крокі проста не спрацавалі. І Эўропа павінна прызнаць, што гэтая палітыка не працуе. І павінны прызнаць гэта больш жорстка, чым яны прызналі, што нібыта не працуе палітыка ізаляцыі. Бо не было ізаляцыі, а была самаізаляцыя.

Справа ў тым, што трэба бараніць свае стандарты і прынцыпы, на якіх грунтуецца ЭЗ. Таму гэтае рашэньне ёсьць спадзяваньнем на тое, што нечага яшчэ можна дасягнуць у гэтай сфэры. Але ж праз такія спадзяваньні нічога не дасягнецца.

Эўрапейцы патрабавалі вельмі дробных рэчаў і тут нічога не адбывалася. І ўсё, што эўрапейцы лічаць пэўнымі станоўчымі зьменамі, засталося ў мінулым годзе. А ў гэтым годзе Лукашэнка і яго людзі даволі нахабна патрабавалі ад Эўропы больш, чым Эўропа патрабавала ад іх”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG