Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі глыбокай замарозкі


Візавыя санкцыі для беларускіх чыноўнікаў будуць надалей замарожаныя. Што пра гэта думаюць беларускія палітыкі?

Гайдукевіч:адказных за Эўропу трэба зьняць з пасадаў

“Усіх здымаць, хто адказвае за эўрапейскі напрамак — з адміністрацыі прэзыдэнта, Савету міністраў, любога, хто мае дачыненьне, здымаць з пасады. І на гэтым усё будзе зразумела.

Маскевіч: афіцыйны Менск адкажа пэўнай расчараванасьцю

“Я думаю, што склалася не зусім прыгожая сытуацыя. Атрымліваецца, што вызначаецца год для канчатковага прыняцьця рашэньня. Іншая справа, калі гэта ўжо разглядаецца, як сыстэма. Мне ня вельмі гэта падабаецца.

Лябедзька: павінна быць хатняе заданьне

“Яно, у прынцыпе, было ў той ці іншай ступені абмеркавана з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Па такім рашэньні ў нас быў кансэнсус, калі не на 100, дык на 98%...”

Статкевіч: імітацыя дэмакратызацыі будзе працягвацца

“Я ацаніў бы гэтае рашэньне, як невялікую перамогу апазыцыі і пройгрыш уладаў. І толькі таму, што ўлады заяўлялі, што гэты варыянт для іх непрымальны...”

Мілінкевіч: рашэньне ЭЗ справядлівае

“Яно цалкам лягічнае. Можа, беларуская ўлада не заўсёды разумее, што гэта менавіта так. Але яно лягічнае, бо ніхто не зьбіраецца штучна ізаляваць Беларусь, усе хочуць супрацоўніцтва...”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG