Што для вас свабода?
Свабода думак і дзеяньняў.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Сучасны рэжым.
Што для вас шчасьце?
Здароўе маіх блізкіх.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Навек застацца на чужбіне.
Які талент вы хацелі б мець?
Ляндшафтнага дызайнэра.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Нілам Гілевічам, гуртам “Стары Ольса”. З палітыкаў – Зянонам Пазьняком.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Вышываць, гадаваць кветкі, чытаць добрыя кнігі.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Калі шчыра, ня стала б пэдыятрам.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Ня здраджваць свайму сумленьню.
Які ваш улюбёны дэвіз?
“Хто хоча, той даможацца!”
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
У той, дзе ўсе роўныя перад законам.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
У БЕЛАРУСІ.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У сярэдзіне ХХ стагодзьдзя.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Зрабіла б незалежным суд, свабоднымі сродкі масавай інфармацыі, адмяніла б пасаду прэзыдэнта. Правяла б сапраўды дэмакратычныя выбары. Падтрымала б прадпрымальнікаў-вытворцаў. У сельскай гаспадарцы – забясьпечыла б падтрымку фэрмэрам, а калгасы хай самі рэалізоўваюць сваю прадукцыю.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Сябраваць.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Як са сваім суседам.
Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А вы?
Калі дыктатар зьнішчае фізычна і маральна людзей – якая розьніца, чый ён.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Калі большасьць скажа: “Пры такой уладзе жыць немагчыма”.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Калі іх зьлёгку падштурхнуць, зрабіўшы 2/3 адукацыі беларускамоўнай.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Стануць ці Паўночна-Заходнім краем, ці Крэсамі Ўсходнімі.