Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два чалавекі памерлі ад пнэўманіі ў Магілёве


Факт іх сьмерці прызнаў сёньня галоўны лекар Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандар Старавойтаў:

“За апошнія тры тыдні ў нас зарэгістравана два выпадкі сьмерці ад пнэўманіі. У адным выпадку высеяны вірус H1N1. За дзесяць апошніх месяцаў памерла ад пнэўманіі 27. У нас ёсьць усе неабходныя сродкі, каб лячыць вірусную пнэўманію”.

Пра сьмерць мэдсястры з Горак “Свабода” паведамляла 9 лістапада. Як удалося тады высьветліць, яна памерла ў абласной бальніцы, куды яе даставілі тыднем раней. Факт сьмерці мэдыкі прызналі, аднак не ўзяліся адназначна сьцьвярджаць пра наяўнасьць вірусу грыпу А (H1N1). Пра другі сьмяротны выпадак у абласным шпіталі хадзілі толькі чуткі.

На сёньня ў Магілёве й Магілёўскім раёне зарэгістравана 14 выпадкаў “сьвінога грыпу”. Паводле мэдыкаў, чацьвёра хворых знаходзяцца ў шпіталі, астатнія дзесяцёра ўжо выпісаныя. Колькі хворых ува ўсім рэгіёне, інфармацыі няма.

Што да пнэўманіі, то з такім дыягназам, у трох магілёўскіх шпіталях знаходзяцца 110 чалавек. Як стала вядома, толькі сёньня ў гарадзкую бальніцу хуткай дапамогі даставілі з дыягназам пнэўманія 30 хворых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG