Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістравана 102 выпадкі захворваньня на сьвіны грып


"На тле усіх вірусаў, якія мы сёньня лябараторна пацьвярджаем у тых, хто захварэў, у 102 выпадках (гэта 0,03%) назіраецца вылучэньне вірусу грыпу А (H1N1)", — заявіла намесьніца міністра аховы здароўя, галоўная дзяржаўная санітарная лекарка Валяньціна Качан.


Яна кажа, што ў Менску назіраецца "асаблівая сытуацыя", але "яна кантралюемая, і сёньня нават у гэтым горадзе мы назіраем зьніжэньне зваротаў грамадзянаў з нагоды гэтых захворваньняў, прымаюцца ўсе захады".

На 4 лістапада было лябараторна пацьверджана 85 выпадкаў “сьвінога” грыпу, на 1 лістапада — 59, на 30 кастрычніка — 39. У сямі памерлых ад пнэўманіі вылучаны вірус А (H1N1), паведамляе БелаПАН.

Мапа інтэнсіўнасьці захворваньня на сьвіны грып у Эўропе

шэры колер - няма дадзеных
сьветла жоўты - нізкі ўзровень
жоўты колер -сярэдні ўзровень
чырвоны - высокі ўзровень
бэзавы - вельмі высокі ўзровень


Дадзеныя за апошні тыдзень паводле Ўсясьветнай арганізацыі здароўя\Эўропа
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG