Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. Грыпу не чакалі


Касіры фірмовай крамы “Сьвітанак” ілюструюць, як ня варта насіць маскі. Маскі мусяць закрываць ня толькі рот, але і нос.
Касіры фірмовай крамы “Сьвітанак” ілюструюць, як ня варта насіць маскі. Маскі мусяць закрываць ня толькі рот, але і нос.
На Гомельшчыне назіраецца эпідэмічны ўздым захворваньняў на ВРВІ і грып. Паводле зьвестак санітарна-эпідэміялягічнай службы, за апошні тыдзень у рэгіёне зарэгістравана 11.555 захварэлых., зь іх 6.773 — дзеці.

Сярэднія парогавыя ўзроўні захварэлых перавышаныя ў 3-4 разы ў Гомелі, Мазыры, Рэчыцы. У гэтых гарадах уведзеныя супрацьэпідэмічныя прафіляктычныя захады. У ахоўных масках ходзяць ня толькі мэдыкі, але й многія прадавачкі крамаў .

Супраць грыпу прышчапілі звыш 55 тысяч чалавек зь ліку мэдыкаў, школьнікаў і людзей з хранічнымі захворваньнямі. Імунізацыю насельніцтва плянуецца завяршыць 6 лістапада.
Недахоп марлевых павязак у рэгіёне кампэнсуе абласны псыханэўралягічны шпіталь.
На сродкі рэспубліканскага бюджэту куплена 31,5 тысячы дозаў вакцыны, і 90 тысяч дозаў — на сродкі абласной управы аховы здароўя.

Спынены заняткі ў 6 школах Гомельскага, Добрускага (3), Акцябрскага й Калінкавіцкага раёнаў.

Недахоп марлевых павязак у рэгіёне кампэнсуе абласны псыханэўралягічны шпіталь. Ягоныя пацыенты, якія праходзяць працоўную тэрапію, пачалі шыць такія павязкі ў лячэбна-вытворчай майстэрні. Яшчэ 15 тысяч павязак гомельскае гандлёва-вытворчае прадпрыемства “Фармацыя” атрымае зь Пінску.

У аптэках абласнога цэнтру бракуе аксалінавай мазі, “Арпетолу” ды іншых прэпаратаў для прафіляктыкі грыпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG