Падчас гутаркі з украінскім сьпікерам Лукашэнка сказаў, што перад сустрэчай пагартаў беларускую, украінскую, замежную прэсу. І быў нямала зьдзіўлены нэгатыўнай рэакцыяй у некаторых дзяржавах на ягоныя перамовы ў Кіеве. Аднак, як заявіў беларускі лідэр, стратэгічнае партнэрства Беларусі і Ўкраіны не павінна хваляваць іншых. У гэтым зьвязку ён заявіў, што не павінна быць ніякай алергіі з нагоды перамоваў ва ўкраінскай сталіцы.
Сапраўды, шмат хто ў Расеі наўпрост называе візыт Лукашэнкі ва Ўкраіну “антырасейскім”. Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што такія заявы ў немалой ступені адпавядаюць агульнаму антуражу:
“Па вялікім рахунку, гэта сяброўства супраць Расеі. Антырасейскі кантэкст у гэтым вельмі добра відзён. Калі Расея фактычна ўжо не падтрымлівае дыпляматычных адносінаў з Украінай, то стаўка Лукашэнкі на Юшчанку ва ўмовах палярызацыі і кантраставаньня палітычнай эліты Ўкраіны цалкам відавочная. Насамрэч Лукашэнка гэты візыт, па сутнасьці справы, пераўтварае ў дэманстрацыйны ў адносінах да Крамля. Набліжаецца час вызначэньня газавых тарыфаў, зноў наступае зіма, зноў надыходзіць час досыць напружаных стасункаў з Масквой. І вось на такой супрацьвазе Лукашэнка знайшоў сабе больш надзейную славянскую сястру”.
Ва Ўкраіне першы за 12 гадоў афіцыйны візыт Лукашэнкі камэнтуюць па-рознаму. Усе памятаюць непрыхавана варожае стаўленьне кіраўніцтва Беларусі да “памаранчавай” рэвалюцыі 5-гадовай даўніны, і цяперашняе выбудоўваньне сяброўскіх адносінаў лічаць няшчырым. У сваю чаргу, Лукашэнка ня толькі перастаў крытыкаваць украінскіх дэмакратаў, але і ўскосна падтрымаў іх перад маючымі адбыцца на пачатку наступнага году ва Ўкраіне прэзыдэнцкімі выбарамі. Так, ён пажадаў украінскаму народу годна перажыць бліжэйшую палітычную кампанію, назваўшы прэзыдэнцкія выбары гістарычнымі: маўляў, усе разумеюць, у якім кірунку павінна рухацца краіна.
Якое значэньне трэба надаваць візыту Лукашэнкі ва Ўкраіну? Сваё меркаваньне выказвае кіеўскі іміждмэйкер, палітычны аглядальнік Міхаіл Падаляк:
“З гледзішча палітычнай ацэнкі — уплыву Лукашэнкі на нейкія глябальныя ці нават лякальныя палітычныя праграмы — то ніхто ўсур’ёз яго не ўспрымае. Ні палітычная эліта, ні тым больш грамадзкая думка. Я ўвогуле лічу, што падобныя візыты Аляксандра Рыгоравіча — чыста карнавальныя паездкі, так бы мовіць, ягоныя псыхіятрычныя візыты. Ён зараз проста рэалізуецца. То бок сядзеў чалавек у закрытай прасторы, у чатырох сьценах. Сумна. Езьдзіў толькі на лыжах катацца. А цяпер едзе як афіцыйная асоба, сустракаецца зь людзьмі, пра штосьці гаворыць. Як правіла, такія візыты не рыхтуюцца сур’ёзна. Звычайныя пратакольныя мерапрыемствы, а ўсё астатняе — грунтоўныя дакумэнты, база, напрацоўка — па вялікім рахунку, адсутнічае. Прыяжджае, нейкія прыгожыя словы гаворыць, усё як заўсёды. Пальцы растапырыў, пару кідкіх заяваў сказаў, СМІ гэта запісалі, і ўсё. Нейкага больш важкага толку ў гэтым няма. У прынцыпе, ва Ўкраіне зараз увогуле сур’ёзна не ўспрымаецца нічога, апроч уласнай унутранай палітычнай барацьбы”.
Выбарчая пэрспэктыва дае нагоду задацца пытаньнем: ці можна дамаўляцца зь Віктарам Юшчанкам, чыя будучыня на прэзыдэнцкай пасадзе зусім неакрэсьленая? Аналітык Леанід Заіка лічыць, што ў дадзеным выпадку для Аляксандра Лукашэнкі зусім неістотна, хто будзе ля руля дзяржавы. Галоўнае, што непарушныя ягоныя пазыцыі:
“Яму ўсё роўна, абсалютна. Лукашэнка дэманструе палітыкам, што ён па-за часам, а ўсе астатнія яго не цікавяць. Ён не гуляе па правілах, калі трэба пад кагосьці падладкоўвацца. З гэтай жа пазыцыі ён ня хоча падстройвацца пад Юлію Цімашэнку, якая, я лічу, пракрамлёўска зарыентаваная палітычная дама. Таму ў дадзеным выпадку ён проста паказвае, што вядзе дыялёг з антыкрамлёўскімі сіламі. Таму тут усё відавочна. Да таго ж яшчэ дэманстратыўна паехаўзь Юшчанкам у Заходнюю “рідну” Ўкраіну. Праўда, чамусьці для антуражу малодшага сына ня ўзяў. Але гэта ўжо зусім іншае”.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка працягнулі свае кантакты ў Івана-Франкоўску. Гэты рэгіён найбольш пацярпеў ад эпідэміі грыпу, у вобласьці зафіксавана багата сьмяротных выпадкаў. Праўда, Лукашэнка, знаходзячыся ва Ўкраіне, неаднаразова выказваўся, што маштабы захворваньня штучна разьдзьмутыя “бандыцкімі” па сваёй сутнасьці фармакалягічнымі кампаніямі, якія ня супраць нажыцца на людзкім горы. Падаецца, што такая пазыцыя, як бацыла, урэшце перакінулася і на прэзыдэнта Ўкраіны, які заявіў: сваім прыездам у Івана-Франкоўск ягоны калега Аляксандар Лукашэнка прадэманстраваў, што ня трэба ствараць залішні ажыятаж з нагоды грыпу. Ён зазначыў, што галоўны вораг у такой сытуацыі — паніка і непрафэсійныя дзеяньні. У сваю чаргу, Лукашэнка чарговым разам падкрэсьліў, што грып пераўтвараецца з мэдычнага дыягназу ў палітычную карту.
Апроч грыпу, у Івана-Франкоўску прэзыдэнты абмяркоўвалі ідэю падрыхтоўкі Беларусьсю і Ўкраінай сумесных праектаў у рамках праграмы Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства”. Было адзначана, што міждзяржаўныя ініцыятывы папярэдне ўхваленыя Эўрапейскай камісіяй.
Сапраўды, шмат хто ў Расеі наўпрост называе візыт Лукашэнкі ва Ўкраіну “антырасейскім”. Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што такія заявы ў немалой ступені адпавядаюць агульнаму антуражу:
“Па вялікім рахунку, гэта сяброўства супраць Расеі. Антырасейскі кантэкст у гэтым вельмі добра відзён. Калі Расея фактычна ўжо не падтрымлівае дыпляматычных адносінаў з Украінай, то стаўка Лукашэнкі на Юшчанку ва ўмовах палярызацыі і кантраставаньня палітычнай эліты Ўкраіны цалкам відавочная. Насамрэч Лукашэнка гэты візыт, па сутнасьці справы, пераўтварае ў дэманстрацыйны ў адносінах да Крамля. Набліжаецца час вызначэньня газавых тарыфаў, зноў наступае зіма, зноў надыходзіць час досыць напружаных стасункаў з Масквой. І вось на такой супрацьвазе Лукашэнка знайшоў сабе больш надзейную славянскую сястру”.
Ва Ўкраіне першы за 12 гадоў афіцыйны візыт Лукашэнкі камэнтуюць па-рознаму. Усе памятаюць непрыхавана варожае стаўленьне кіраўніцтва Беларусі да “памаранчавай” рэвалюцыі 5-гадовай даўніны, і цяперашняе выбудоўваньне сяброўскіх адносінаў лічаць няшчырым. У сваю чаргу, Лукашэнка ня толькі перастаў крытыкаваць украінскіх дэмакратаў, але і ўскосна падтрымаў іх перад маючымі адбыцца на пачатку наступнага году ва Ўкраіне прэзыдэнцкімі выбарамі. Так, ён пажадаў украінскаму народу годна перажыць бліжэйшую палітычную кампанію, назваўшы прэзыдэнцкія выбары гістарычнымі: маўляў, усе разумеюць, у якім кірунку павінна рухацца краіна.
Якое значэньне трэба надаваць візыту Лукашэнкі ва Ўкраіну? Сваё меркаваньне выказвае кіеўскі іміждмэйкер, палітычны аглядальнік Міхаіл Падаляк:
“З гледзішча палітычнай ацэнкі — уплыву Лукашэнкі на нейкія глябальныя ці нават лякальныя палітычныя праграмы — то ніхто ўсур’ёз яго не ўспрымае. Ні палітычная эліта, ні тым больш грамадзкая думка. Я ўвогуле лічу, што падобныя візыты Аляксандра Рыгоравіча — чыста карнавальныя паездкі, так бы мовіць, ягоныя псыхіятрычныя візыты. Ён зараз проста рэалізуецца. То бок сядзеў чалавек у закрытай прасторы, у чатырох сьценах. Сумна. Езьдзіў толькі на лыжах катацца. А цяпер едзе як афіцыйная асоба, сустракаецца зь людзьмі, пра штосьці гаворыць. Як правіла, такія візыты не рыхтуюцца сур’ёзна. Звычайныя пратакольныя мерапрыемствы, а ўсё астатняе — грунтоўныя дакумэнты, база, напрацоўка — па вялікім рахунку, адсутнічае. Прыяжджае, нейкія прыгожыя словы гаворыць, усё як заўсёды. Пальцы растапырыў, пару кідкіх заяваў сказаў, СМІ гэта запісалі, і ўсё. Нейкага больш важкага толку ў гэтым няма. У прынцыпе, ва Ўкраіне зараз увогуле сур’ёзна не ўспрымаецца нічога, апроч уласнай унутранай палітычнай барацьбы”.
Выбарчая пэрспэктыва дае нагоду задацца пытаньнем: ці можна дамаўляцца зь Віктарам Юшчанкам, чыя будучыня на прэзыдэнцкай пасадзе зусім неакрэсьленая? Аналітык Леанід Заіка лічыць, што ў дадзеным выпадку для Аляксандра Лукашэнкі зусім неістотна, хто будзе ля руля дзяржавы. Галоўнае, што непарушныя ягоныя пазыцыі:
“Яму ўсё роўна, абсалютна. Лукашэнка дэманструе палітыкам, што ён па-за часам, а ўсе астатнія яго не цікавяць. Ён не гуляе па правілах, калі трэба пад кагосьці падладкоўвацца. З гэтай жа пазыцыі ён ня хоча падстройвацца пад Юлію Цімашэнку, якая, я лічу, пракрамлёўска зарыентаваная палітычная дама. Таму ў дадзеным выпадку ён проста паказвае, што вядзе дыялёг з антыкрамлёўскімі сіламі. Таму тут усё відавочна. Да таго ж яшчэ дэманстратыўна паехаў
Лукашэнка дэманструе палітыкам, што ён па-за часам.