Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьдзіўлены “палітычнай алергіяй” Расеі


Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка
Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка

Працягваецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Пасьля ўчорашніх перамоваў з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай сёньня кіраўнік Беларусі сустрэўся са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным.

У прыватнасьці, падчас гутаркі з украінскім сьпікерам Лукашэнка заявіў, што стратэгічнае партнэрства Беларусі і Ўкраіны не павінна хваляваць іншых. Ён выказаў зьдзіўленьне рэакцыяй “у некаторых дзяржавах” з нагоды беларуска-ўкраінскіх перамоваў на вышэйшым узроўні. Прыкладам, шмат хто ў Расеі наўпрост называе візыт Лукашэнкі ва Ўкраіну “антырасейскім”. У гэтым зьвязку кіраўнік Беларусі заявіў, што “не павінна быць ніякай алергіі з нагоды” перамоваў ва ўкраінскай сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG