102 са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў удзельнічалі ў сёньняшнім пленарным паседжаньні. З улікам таго, што некаторыя зь іх знаходзяцца ў камандыроўках, можна канстатаваць — хвароба іх не бярэ. Як дэпутаты засьцерагаюцца ад грыпу?
Дэпутатка Сьвятлана Шылава — адна з самых дасьведчаных у мэдычных справах. Раней яна працавала лекарам, а цяпер — намесьніца старшыні парлямэнцкай камісіі па ахове здароўя.
Спадарыня Шылава кажа: усе дэпутаты ведаюць — трэба абавязкова праводзіць прафіляктыку:
“Увосень прыходзяць прастудныя і вірусныя захворваньні, грып. Таму загадзя патрэбна займацца прафіляктыкай. Гэта, найперш, здаровы лад жыцьця. Трэба менш хадзіць у грамадзкія месцы. А нашы жанчыны ходзяць на рынкі, бяруць з сабою дзяцей, цяжарныя туды ходзяць.
І неабходна выкарыстоўваць асабістыя сродкі абароны. Я, напрыклад, піла рэмантадын, супрацьвірусны прэпарат. Хаця часам і дэпутаты няправільна робяць: прыходзяць на сэсію і п’юць лекі”.
Дэпутат Уладзімер Здановіч мае свой асабісты рэцэпт супраць вірусу грыпу, які ўжывае штодня:
“Прыяжджаю дахаты і зьядаю, прабачце, амаль поўную галоўку цыбуліны з кавалачкам сала. А таксама ўжываю віетнамскі сродак — бальзам “Зорачка”. Абмазваюся ім, удыхваю. Дзякуй Богу, яшчэ не захварэў. Паплюю ўбок. Каб не захварэць”.
А дэпутат Віктар Гумінскі аддае перавагу фізычным практыкаваньням:
“Самае асноўнае — гэта не лайдачыць, а кожную раніцу рабіць фізычную зарадку і аблівацца халоднай вадой”.
Скарыстаўшы тое, што ў палаце сёньня быў і міністар аховы здароўя Васіль Жарко, журналісты пацікавіліся: а як ён засьцерагаецца ад грыпу?
“Я абараняюся так: гарбата, сьвежае паветра, лімон. Я не адыходжу ад кантактаваньня з хворымі. Ужываю імунізацыю, полівітаміны”.
Міністар Жарко таксама паведаміў, што вакцыну ад сьвінога грыпу завязуць у Беларусь з Расеі. Адпаведная дамоўленасьць з галоўным санітарным лекарам Расеі Генадзем Анішчанкам ужо існуе. Адзінае адкрытае пытаньне: ці давядзецца за вакцыну плаціць грошы альбо яе расейцы дадуць бясплатна?