Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажыятажны попыт на марлевыя павязкі ў Менску


Жыхары Менску актыўна раскупляюць сродкі прафіляктыкі і барацьбы з грыпам. У менскіх аптэках, якія належаць дзяржаўнай сетцы, дэфіцытам сталі марлевыя павязкі, паведамляе Інтэрфакс.

У аптэках канстатуюць, што “апошнімі днямі ўзрос попыт на антыгрыпавыя сродкі, у тым ліку і павязкі”.

У шэрагу дзяржаўных аптэк, якія належаць прадпрыемству “Белфармацыя”, паведамілі, што маскі “скончыліся”, “сёньня замовілі” ці “завязуць у панядзелак”.

У адной з аптэк Партызанскага раёну адзначылі падвышаны попыт на хірургічныя павязкі, але “пастаўка партыі масак толькі чакаецца”.

У адной з прыватных аптэк Завадзкога раёну таксама паведамілі, што “адзначаюць ажыятажны попыт на маскі, аксалінавую мазь, іншыя антывірусныя сродкі, а таксама на мэдыкамэнты, якія падтрымліваюць імунітэт”.

У даведачнай службе аптэк не далі інфармацыі пра наяўнасьць усяго пералічанага, прапанаваўшы карэспандэнту зьвяртацца да кіраўніцтва “Белфармацыі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG