29 кастрычніка скончыўся трохдзённы працоўны візыт у Менск Кары Тапіёлы, выканаўчага дырэктара Міжнароднага бюро працы — кіроўчага органу Міжнароднай арганізацыі працы. Ён правёў кансультацыі аб выкананьні Беларусьсю рэкамэндацыяў МАП.
Галоўнай мэтаю візыту Кары Тапіёла называў “атрыманьне інфармацыі пра сытуацыю з выкананьнем правоў прафсаюзаў у Беларусі”. Прагрэсу ў адносінах уладаў Беларусі да незалежных прафсаюзаў ён ня ўбачыў, кажа старшыня Беларускага прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч. Ён заявіў журналістам, што пытаньне аб вяртаньні Беларусі ў Генэральную сыстэму прэфэрэнцый Эўразьвязу пакуль што не стаіць.
На думку намесьніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікалая Канаха, становішча незалежных прафсаюзаў ня толькі не паляпшаецца, але пагаршаецца:
“Калі ўважліва сачыць за выступленьнямі старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, то можна заўважыць цікавыя азначэньні. Нядаўна ў яго бралі інтэрвію, дзе ён распавядаў пра сустрэчу з прэзыдэнтам, на якой абмяркоўвалася праблема кантрактаў. І спадар Козік сказаў, што ў адносінах да добрасумленных супрацоўнікаў кантракты будуць скасаваныя або перазаключаныя на бестэрміновы час”.
ФПБ кажа, што налічвае каля 4,5 мільёнаў сяброў, адзначае Мікалай Канах. Усе яны плацяць аднолькавыя ўнёскі, але разьлічваць на абарону сваіх правоў могуць выбраныя — робіць выснову мой суразмоўца:
“То бок іх падзяляюць на добрасумленных і нядобрасумленных. Дык вось добрасумленныя — гэта тыя, хто нікуды ня ходзіць, выконвае ўсё, што патрабуе працадаўца, напэўна, яны й працуюць добра, але ня ходзяць нікуды, ня ўмешваюцца, не патрабуюць і не ўваходзяць у незалежныя прафсаюзы. Вось што азначае добрасумленны. І іх правы ФПБ мае абараняць. А ўсе астатнія — нядобрасумленныя”.
Такое дзяленьне пагаршае становішча на прадпрыемстве тых супрацоўнікаў, якія ёсьць сябрамі незалежных прафсаюзаў. А згаданая кантрактная сыстэма ў кантэксьце крызісу робіць гэтае становішча яшчэ больш няўстойлівым. На адпаведнасьць умоваў працы правілам бясьпекі на прадпрыемствах незалежным прафсаюзам таксама ўплываць складана:
“У заканадаўчым сэнсе нас адсунулі ад грамадзкага кантролю за станам аховы працы. Мы, вядома, можам кантраляваць гэта, але паводле заканадаўства нашыя высновы, парады, прэтэнзіі неабавязковыя для выкананьня працадаўцам. Гэтае эксклюзіўнае права дадзенае ФПБ”.
Нагадаю, Беларусь ужо пяць разоў уносілі ў спэцпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. Гэта й стала прычынаю для выключэньня Беларусі ў чэрвені 2007 году з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Эўразьвязу.
Для вяртаньня прэфэрэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамэндацый МАП: у прыватнасьці, даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць першасныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць перасьлед грамадзянаў паводле прафсаюзнай прыналежнасьці; забясьпечыць усім прафсаюзным аб’яднаньням права ўдзелу ў вырашэньні важных сацыяльных праблем краіны.
Галоўнай мэтаю візыту Кары Тапіёла называў “атрыманьне інфармацыі пра сытуацыю з выкананьнем правоў прафсаюзаў у Беларусі”. Прагрэсу ў адносінах уладаў Беларусі да незалежных прафсаюзаў ён ня ўбачыў, кажа старшыня Беларускага прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч. Ён заявіў журналістам, што пытаньне аб вяртаньні Беларусі ў Генэральную сыстэму прэфэрэнцый Эўразьвязу пакуль што не стаіць.
На думку намесьніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікалая Канаха, становішча незалежных прафсаюзаў ня толькі не паляпшаецца, але пагаршаецца:
“Калі ўважліва сачыць за выступленьнямі старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, то можна заўважыць цікавыя азначэньні. Нядаўна ў яго бралі інтэрвію, дзе ён распавядаў пра сустрэчу з прэзыдэнтам, на якой абмяркоўвалася праблема кантрактаў. І спадар Козік сказаў, што ў адносінах да добрасумленных супрацоўнікаў кантракты будуць скасаваныя або перазаключаныя на бестэрміновы час”.
ФПБ кажа, што налічвае каля 4,5 мільёнаў сяброў, адзначае Мікалай Канах. Усе яны плацяць аднолькавыя ўнёскі, але разьлічваць на абарону сваіх правоў могуць выбраныя.