Санкцыі зусім нядаўна паступілі “на ўзбраеньне” Эўразьвязу, які да 90-х гадоў быў па сутнасьці гандлёвым саюзам. Канец “халоднай вайны” прывёў да імклівага росту палітычнай вагі Эўразьвязу, Хвалі пашырэньняў дадалі зьместу глябальнай місіі. Ідэолягі Зьвязу пачалі гаварыць пра яго. Як пра ўзор лепшага і больш справядлівага будучага сьвету, ў якім эгаістычныя нацыянальныя дзяржавы добраахвотна ахвяруюць сваім сувэрэнітэтам, каб стварыць заснаваны на каштоўнасьцях постмадэрны сьвет. Ідэя маральнай перавагі патрабавала практычнага выхаду і спарадзіла ідэю санкцыяў.
За апошнія 10 гадоў ЭЗ распрацаваў комплекс карных мераў, ад замарожваньня актываў асобаў, падазраваных у тэрарызьме, да скарачэньня тэхнічнай дапамогі ўрадам, якія не прытрымліваюцца прынцыпаў Эўразьвязу і ўсебаковага абмежаваньня сувязяў з рэжымамі, якія забіваюць ці рэпрэсуюць сваіх грамадзянаў з палітычных прычынаў. Узбэкістан, Беларусь Бірма і Зімбабвэ былі
Cытуацыя падышла да кропкі, дзе інтарэсы бяруць перавагу над прынцыпамі.
Але жыцьцё стала тэстам, наколькі моцны ЭЗ у сваёй гатоўнасьці судзіць сувэрэнныя дзяржавы. Гледзячы па ўсім, сытуацыя падышла да кропкі, дзе інтарэсы бяруць перавагу над прынцыпамі.
Узбэкістан і Беларусь ўяўляюць сабой два павучальныя прыклады. Абедзе дзяржавы за некалькі гадоў прайшлі шлях ад байкоту з боку ЭЗ да статусу паўнапраўных партнэраў па дыялёгу.
ЭЗ замарозіў усе кантакты з Узбэкістанам пасьля разьні ў Андыжане ў траўні 2005 году. Былі ўведзеныя візавыя санкцыі супраць высокіх прадстаўнікоў Ташкенту і эмбарга на продаж зброі гэтай краіне. Беларускі прэзыдэнт Лукашэнка ў 2006 годзе сфальсыфікаваў прэзыдэнцкія выбары і жорстка падавіў пратэсты супраць фальсыфікацыяў. Адносна кіраўнікоў Беларусі былі ўведзеныя візавыя забароны і замарожаныя іх актывы ў Эўропе.
Але ўжо праз 2 гады Эўразьвяз пачаў адступаць. У абмен на нязначныя і ў значнай ступені бессэнсоўныя саступкі, аб’яднаныя лёзунгам “пашырэньне дыялёгу”, санкцыі пачалі скарачацца. Узбэкістан зараз цалкам вольны ад санкцыяў Эўразьвязу, а Беларусь знаходзіцца на шляху да гэтага.
У чым прычына? Ёсьць некалькі тлумачэньняў.
Першае – гэта адсутнасьць палітычнай волі. Эўразьвяз паказаў сваю палітычную бездапаможнасьць ужо падчас падзеяў на Балканах у 90-я гады. Гэты чыньнік узмацніла і палітычная філязофія мульцілатэралізма (шматбаковасьці), якую Эўразьвяз пачаў вызнаваць з пачатку вайны ў Іраку ў 2003 годзе. З аднаго боку гэта было матывавана жаданьнем супрацьстаяць глябальнай гегемоніі ЗША, з другога – было
Эўразьвяз паказаў сваю палітычную бездапаможнасьць ужо падчас падзеяў на Балканах у 90-я гады.
Эўразьвяз, у прыватнасьці, яго найбольш уплывовыя сябры, пачалі разглядаць Беларусь і Ўзбэкістан як ключавых гульцоў у складаным суперніцтве з Расеяй у рэгіёне. Добрыя стасункі з Ташкентам – умова прагрэсу ў кантактах Эўропы з багатым энэрганосьбітамі рэгіёнам Цэнтральнай Азіі, дзе Ўзбэкістан – самая шматлюдная краіна зь вялікімі запасамі газу.
Роля Беларусі таксама была пераасэнсаваная, калі ўзмацнілася суперніцтва ЭЗ і Расеі на постсавецкай прасторы. Эўрапейскія сталіцы, а пазьней і Брусэль, прыйшлі да высновы, што візавыя санкцыі ня толькі закрываюць каналы важных камунікацыяў, але і ўспрымаюцца тымі, супраць каго накіраваныя, як зьнявага.
Беларускія і ўзбэцкія чыноўнікі не стамляліся нагадваць сваім эўрапейскім партнэрам, што іх трэба ўспрымаць, як роўных, і не чытаць ім лекцыі і не разглядаць, як малодшых партнэраў паводле каштоўнасьцяў, палітыкі і якіх бы то ні было іншых чыньнікаў.
Палітыка санкцыяў Эўразьвязу таксама ўсё больш абмежаваная памерамі дзяржаваў, да якіх яна ўжываецца. Справаздачы аб правах чалавека ў Расеі і Кітаі ненашмат лепш, чым у Беларусі, Ўзбэкістане ці Бірме, але да Масквы і Пэкіну зусім іншы падыход. Пэўныя канфлікты ЭЗ з Расеяй, тыя ж гандлёвыя войны, мелі і маюць месца, але рэакцыя заўсёды дазавалася. Прэтэндуючы на месца аднаго з полюсаў у шматпалярным сьвеце ЭЗ ня хоча нажываць сябе ворагаў у асобе сталых сябраў Рады бясьпекі ААН.
Эўразьвяз ня хоча нажываць сябе ворагаў у асобе сталых сябраў Рады бясьпекі ААН.
Пэўную ролю адыгрываюць і камэрцыйныя інтарэсы. Краіны, чый бізнэс працуе ў Бірме ці Беларусі, больш скэптычна ставяцца да ўжываньня санкцыяў адносна гэтых дзяржаваў. Адзін з урокаў, які Зьвяз атрымаў ад палітыкі санкцый, гэта тое, што нарошчваньне ціску павялічвае рызыкі для ўнутранага адзінства ЭЗ. Зараз ужо ня ўсе шляхі вядуць у Брусэль. Асабліва гэта бачна на прыкладзе Расеі, палітыка адносна якой часам мяняецца па ціскам Берліну, Парыжу ці Лёндану. Гэтак жа Польшча і Літва адстойваюць больш прагматычныя падыходы да іх наўпроставай суседкі Беларусі. Больш таго, наяўнасьць расейскага фактару схіляе многіх палітыкаў ва Ўсходняй Эўропе ставіць гатоўнасьць Менску да супрацоўніцтва вышэй за яго негатоўнасьць паважаць прынцыпы ЭЗ.
З усяго гэтага ня вынікае, што ў ЭЗ няма зьнешняй палітыкі. Проста гэтая палітыка вельмі адрозная ад той, якая праводзілася яшчэ некалькі гадоў таму.