Максімюк: Сёньня зьявілася інфармацыя , што Аляксандар Лукашэнка нарэшце прыняў рашэньне падпісаць пагадненьне аб сілах хуткага рэагаваньня АДКБ. Чаму раней не падпісваў і чаму зараз вырашыў падпісаць? Юры, што гэта азначае для беларуска-расейскіх адносінаў?
Дракахруст: Гэта азначае, што беларуска-расейскія адносіны - гэта гарманічнае спалучэньне поўхаў і пацалункаў. Лукашэнка адмовіўся падпісаць пагадненьне ў чэрвені, ў разгар малочнай вайны з Расеяй. Але пасьля яе завяршэньня падпісваць пагадненьне не сьпяшаўся. Магчыма, акрамя матыву крыўды, тут была і перасьцярога - аддаваць частку свайго войска пад кіраўніцтва некага іншага, хай і фармальнае, ўтрымлівае ў сябе нейкую рызыку. Але магчыма, што Лукашэнка вырашыў козыры ваеннага супрацоўніцтва, дакладней, козыры пагрозы разрыву гэтага супрацоўніцтва, пакуль прытрымаць, каб атрымаць свабоду дзеяньня на іншых франтах двухбаковых адносінаў. Гэтае пагадненьне, калі яно будзе падпісанае (хаця подпісу пад ім пакуль яшчэ ніхто ня бачыў), будзе выглядаць як працяг тых маштабных вучэньняў, якія прайшлі ў Беларусі напрыканцы верасьня. Ну а на іншых франтах беларуска-расейскіх адносінаў - баі. На нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў Лукашэнка надаваў поўхаў Пуціну, Пуцін у адказ ня даў абяцаны крэдыт у паўмільярды даляраў. Такі вось братэрскі кансэнсус.
Беларуска-расейскія адносіны - гэта гарманічнае спалучэньне поўхаў і пацалункаў.
Ю. Дракахруст
Максімюк: Андрэй, якое значэньне мае гэтае далучэньне Беларусі да пагадненьне аб стварэньні супольнага, так бы мовіць, спэцназу АДКБ для расейскай палітыкі? Гэта сілы для падаўленьня магчымых “каляровых” рэвалюцый, сілы для барацьбы з ісламскімі экстрэмістамі ў Цэнтральнай Азіі, нешта іншае?
Шары: Пакуль мне здаецца, АДКБ застаецца ў большай ступені палітычнай арганізацыяй, чым ваеннай. Тыя самыя сілы "спэцназу", якія Вы прыгадалі, налічваюць па тры расейскіх і таджыцкіх батальёнаў і па два
Масква зьбірае землі вакол сябе, Масква зьбірае саюзьнікаў і гэта яшчэ адзін, хай невялікі, крок на гэтым даўгім шляху.
А. Шары
Максімюк: Андрэй, Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што за межамі Беларусі беларусы ваяваць ня будуць. Ці цяпер будуць? Як Вы мяркуеце?
Шары: Адказ на гэтае пытаньне трэба шукаць у Менску. Я паглядзеў дакумэнты АДКБ і ўбачыў там, што Ўзбэкістан выступае за тое, каб
Двух беларускіх афіцэраў сувязі будзе цалкам дастаткова, каб падняць беларускі сьцяжок над ваенным намётам АДКБ.
А. Шары
Зь іншага боку, паколькі палітычнае значэньне таго, што адбылося, для Масквы больш, чым ваеннае, то на першым этапе, мне здаецца, двух беларускіх афіцэраў сувязі будзе цалкам дастаткова, каб падняць беларускі сьцяжок над ваенным намётам АДКБ.
Максімюк: Юры, а як Вы лічыце, ці будзе беларускі кантынгэнт у межах гэтых сілаў хуткага рэагаваньня выкарыстоўвацца за межамі Беларусі? На чале ж там будзе , хутчэй за ўсё, расейскі генэрал , рэагаваньне хуткае. Уявім сабе напад нейкіх ісламісцкіх груповак на Кіргістан, скажам? Корпус ляціць туды. Калі дазвол на выкарыстаньне будзе ўзгадняцца з кожным прэзыдэнтам, рэагаваньне хуткім не назавеш.
Дракахруст: Вы маеце рацыю. Але вось Андрэй казаў, што "калі беларускі парлямэнт прыме закон, які забараняе беларускім вайскоўцам
Я не выключаю, што пэўныя "тармаза" Менск у гэтай дамове падрыхтаваў.
Ю. Дракахруст
Пэўны час таму ён тлумачыў, што пагадненьне пра КСАР АДКБ - гэта толькі вельмі агульная рамка. Мне тут здаецца дарэчным прыгадаць ягоныя шчыраваньні наконт беларусаў, якія будуць кідацца пад натаўскія танкі, калі яны пойдуць на Маскву праз Беларусь. Гэтая рыторыка ўтрымлівае ў сябе і працяг, які не прагаворваецца: "Калі на Маскву праз нас - то так, будзем кідацца. А калі нехта іншы пойдзе ў Казахстан ці Таджыкістан, то гэта клопат гэтых краінаў і Расеі".
Я не выключаю, што пэўныя "тармаза" Менск у гэтай дамове падрыхтаваў. Падпісаць Лукашэнка падпіша, магчыма, гэта выкліча ў Расеі палітычнае задавальненьне, як патлумачыў Андрэй, але гэтым усё і абмяжуецца: беларуская частка гэтага КСАР будзе базавацца ў Беларусі і без асабістага дазволу Лукашэнкі, незалежна ад таго, наколькі хуткага рэагаваньня запатрабуе сытуацыя, гэтыя сілы з Беларусі нікуды не ссунуцца.
Максімюк: Андрэй, як вядома пакуль няма згоды на стварэньне корпусу хуткага рэагаваньня з боку ўзбэцкага лідэра Іслама Карымава. Узбэкістан – паўнапраўны сябра АДКБ, для рашэньня патрэбны кансэнсус. Дык можа гэта такая гульня Менску і Ташкента – Лукашэнка, верны і адданы саюзьнік Расеі пагадненьне падпісвае, а Карымаў яго блякуе. Усе прэтэнзіі і праклёны да Ташкенту – а пагадненьня ўсё роўна няма.
Шары: Мне гэтая тэорыя здаецца крыху ўскладненна-кансьпіралягічнай. Перш за ўсё таму, што ў Ташкента ёсьць свае падставы, і
У Ташкента ёсьць свае падставы, і магчыма больш важкія, чым у Беларусі, каб не ўдзельнічаць у ваенных структурах АДКБ.
А. Шары
Калі б я глядзеў на сытуацыю з крамлёўскай вежы, то палічыў бы, што мець аднаго непаслухмянага прэзыдэнта ўсё ж лепш, чым двух. Так што ў Маскве з задавальненьнем успрымуць па меншай меры гэтую вестку з Менску.
Можа Пуцін ізноў перадумае і дасьць крэдыт у 500 мільёнаў даляраў Менску. А што тычыцца Ўзбекістану, то там будзе зусім іншая палітычная гульня і пакуль незразумела, хто там будзе пераможцам.
Максімюк: Юры, а што можна сказаць наконт трэцяга, які, відаць, зусім ня радуецца ад гэтага “братэрства па зброі” – пра Эўропу і Эўразьвяз? Праграма Ўсходняга партнэрства, ў якой ўдзельнічае Беларусь, адной са сваіх мэтаў мела выцягваньне Беларусі з расейскай гэапалітычнай арбіты. Ну і вось мы бачым – самыя маштабныя за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі беларуска-расейскія манэўры, якія напалохалі Літву і Польшчу, зараз вось – далучэньне Беларусі да сілаў хуткага рэагаваньня АДКБ. Гэта больш падобна не на выхад з расейскай арбіты, а на далейшае, больш шчыльнае і глыбокае ў яе ўцягваньне. Дык як сёньняшняе рашэньне паўплывае на адносіны Беларусі з Эўразьвязам?
Сёньняшняе рашэньне Менску ўмовы дыялёгу з Эўропай зразумела не палепшыць, але наўрад ці прывядзе да яго спыненьня.
Ю.Дракахруст
Дракахруст: Калі адказваць коратка – то адмоўна. Але гэта не азначае, што супрацоўніцтва Эўропы з Беларусьсю будзе спыненае ці нават прыпыненае. Я нагадаю, што некалькі месяцаў таму Беларусь пагадзілася на стварэньне адзінай сыстэмы супрацьракетнай абароны з Расеяй. Пагадненьне аб гэтым рыхтавалася гадоў 10 і было падпісанае толькі сёлета. Але супрацы з Эўропай гэта не спыніла. Чаму? Адно з тлумачэньняў палягае ў тым, што новая палітыка Эўропы разьлічаная на даволі доўгі тэрмін і яна не будзе пераглядацца ў залежнасьці ад нейкіх, ня самых кардынальных крокаў Менску. Па-другое, Менск, хутчэй за ўсё, будзе імкнуцца выпусташыць ваенны зьмест гэтага пагадненьня, пра што сьведчаць і тлумачэньні Лукашэнкі, што пагадненьне пра сілы хуткага рэагаваньня – гэта даволі агульная фармальная рамка, напаўненьне якой залежыць ад краінаў-удзельніц. Менск будзе гэта рабіць і ва ўласных інтарэсах – Лукашэнку наўрад ці падабаецца пэрспэктыва, калі хаця б часткай беларускіх войскаў будзе кіраваць ня ён. Але гэта будзе і пэўным пасланьнем Эўропе, маўляў, не зьвяртайце ўвагі, наш удзел у гэтых сілах будзе чыста сымбалічным, гэта такія славянскія рытуальныя скокі. З таго, што казаў Андрэй, вынікае, што і Масква, па меншай меры на першым этапе, ня будзе гэтай гульні надта пярэчыць, для яе пакуль сапраўды мае значэньне сымбаль, палітычны бок, беларускі сьцяжок над намётам АДКБ, як сказаў Андрэй. Так што сёньняшняе рашэньне Менску ўмовы дыялёгу з Эўропай зразумела не палепшыць, але наўрад ці прывядзе да яго спыненьня.