Пра гэта паведаміла РІА “Новости” са спасылкай на прэсавага сакратара МЗС Казахстана Ільяса Амарава. "Беларусь на вучэньнях будзе прадстаўляць міністар абароны Леанід Мальцаў", — сказаў ён.
Атрымаць афіцыйнае пацьвярджэньне гэтай інфармацыі ў прэсавай службе прэзыдэнта Беларусі БелаПАН пакуль не ўдалося.
Паводле слоў Амарава, на вучэньні запрошаныя ўсе кіраўнікі дзяржаў арганізацыі. Свой удзел пацьвердзілі прэзыдэнты Расеі, Кыргызстана, Таджыкістана і Армэніі. "Дзмітрый Мядзьведзеў, Курманбэк Бакіеў, Эмамалі Рахмон і Серж Саргсян прыбудуць у Казахстан у чацьвер у другой палове дня", — сказаў Амараў. Пакуль няма дакладнай інфармацыі аб тым, ці будзе прысутнічаць на вучэньнях кіраўнік Узбэкістана.
Рашэньне аб фармаваньні КСАР было прынятае падчас нечарговай сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ 4 лютага гэтага года прэзыдэнтамі Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана і Ўзбэкістана.
Аднак пагадненьне аб стварэньні КСАР 14 чэрвеня ў Маскве на саміце арганізацыі падпісалі толькі пяць краін-удзельніц. Беларусь і Узбэкістан дакумент не падпісалі. Аляксандр Лукашэнка тады не паехаў на саміт у Маскву з-за "малочнага" канфлікту з Расіяй. Тады МЗС Беларусі нават заявіў пра нелегітымнасьць КСАР.
А. Лукашэнка пазьней абяцаў падпісаць дамову аб калектыўных сілах АДКБ, але пакуль гэта не зроблена.