Ахвярамі авіякатастрофы лёгкаматорнага самалёта расейскай кампаніі “С-Эйр” позна ўвечары 26 кастрычніка недалёка ад Нацыянальнага аэрапорту “Мінск” сталі два пілёты, стуардэса і два пасажыры. Аднак ёсьць зьвесткі, што адпачатку ў Менск меліся ляцець, апроч экіпажу, тры чалавекі. Спробы высьветліць, каму пашчасьціла ацалець, вялікага плёну не далі. У цэнтры бізнэс-авіяцыі спаслаліся на тое, што з пабочнымі людзьмі не кантактуюць, зыходзячы зь меркаваньняў бясьпекі сваіх кліентаў.
Спэцыфічны статус цэнтру ў інтэрвію Радыё Свабода патлумачыў прадстаўнік адміністрацыі аэрапорту “Ўнукава” Алег Пусько:
“У нас існуе так званы цэнтар бізнэс-авіяцыі. То бок гэта “Ўнукава-3”, адкуль ляцеў той самалёт. Гэта тэрмінал, які прызначаны выключна для палётаў такога кшталту прыватных самалётаў, для перавозкі бізнэсоўцаў, невялікіх дэлегацый і г.д. Там нейкіх іншых формаў не існуе, там выключнае V.I.P.-абслугоўваньне. Маленькія самалёты, невялікая колькасьць пасажыраў, адмыслова навучаная абслуга. То бок гэта ўсё адносіцца да бізнэс-авіяцыі”.
Карэспандэнт: “Калі я правільна зразумеў, то ўвогуле асобная пляцоўка, не зьвязаная з асноўнай, дзе прызямляюцца і адлятаюць рэйсавыя самалёты?”
“Так-так, у іх усё асобнае, сваё. У іх там свая пляцоўка, свой сучасны тэрмінал, свая сыстэма абслугоўваньня. Іншымі словамі, гэта асобны ад асноўнага “Ўнукава” тэрмінал, які называецца “Ўнукава-3”.
Карэспандэнт: “А там увогуле пасажыры рэгіструюцца? Бо ёсьць зьвесткі, што адзін чалавек зь нейкіх прычынаў учорашнім рэйсам не адляцеў у Менск, хоць і зьбіраўся”.
“У нас таксама ёсьць такая інфармацыя, што адзін чалавек спазьніўся на рэйс. Але, на жаль, ніякіх іншых зьвестак больш у мяне няма”.
Карэспандэнт: “Ва “Ўнукава-3” ня хочуць ісьці на кантакт з журналістамі менавіта з-за спэцыфічнай публікі?”
“Не магу вам нічога сказаць, але на самой справе вы самі павінны цудоўна разумець: калі гэта зьвязана з падобнага кшталту паслугамі, то некаторыя бізнэсоўцы (нават абсалютная іх большасьць) якраз і карыстаюцца гэтай паслугай, таму што ня хочуць афішаваць — куды яны ляцяць, навошта і г.д. Гэта ў пэўным сэнсе канфідэнцыйнасьць, што многія якраз і шануюць. Шчыра кажучы, не магу адказаць за ўсё “Ўнукава-3”, але іх пазыцыя цалкам зразумелая”.