Палітыкаў і грамадзкіх актывістаў судзяць на падставе міліцэйскіх пратаколаў, складзеных 16 верасьня. Неабыякавыя грамадзяне ішлі па ходніках вуліцы Палескай, каб на пляцы Паўстаньня стаць у ланцуг памяці з выпадку 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.
Міліцыя вырашыла, што гэта несанкцыянаванае шэсьце. У лік парушальнікаў трапілі й тыя, хто не зьбіраўся ісьці на пляц Паўстаньня, як, напрыклад, былы малалетні вязень фашыстоўскага лягеру Ўладзімер Мышак. Яго судзьдзя Козыраў аштрафаваў на 700 тысяч рублёў. Такі ж штраф ад судзьдзі Парэмскага атрымала Марына Сьмяглікава. На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны Іван Зайцаў.
Найбольш буйнымі штрафамі – на 1 мільён 400 тысяч рублёў – пакараныя сябра сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрась Захаранка і старшыня рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў. Апошні зь іх заявіў:
“Суду на самай справе не было. Сьведкам з боку міліцыі давялося хлусіць – не было таго, што ім трэба было гаварыць. Тое, што насамрэч адбывалася, немагчыма падвесьці пад нейкі артыкул. Мы дамовіліся, што прыйдзем на пляц Паўстаньня і там правядзём акцыю памяці. Але, як толькі мы выйшлі, пачаліся затрыманьні. Ніхто нічога не разгортваў, не дэманстраваў. Гэта было брутальнае затрыманьне. Гэта сьведчыць пра тое, што ўлады баяцца любой актыўнасьці людзей і грамадзкіх актывістаў”.
Спадар Палякоў выказаў недавер судзьдзі Віталю Козыраву, які і раней караў грамадзкіх актывістаў. Аднак адвод судзьдзя адхіліў. Не насьцярожылі яго і яўныя супярэчнасьці ў рапартах маёра міліцыі Амельчанкі і спэцназаўца Паўла Цеглянкова. Апошні наагул блытаўся ў сваіх сьведчаньнях.
Не задаволіў судзьдзя й хадайніцтва Палякова разглядаць адміністрацыйную справу на беларускай мове і мець на працэсе свайго прадстаўніка.
Былы супрацоўнік міліцыі Ўладзімер Няпомняшчых прыйшоў на суд з вялікім рэчавым мяшком – там ляжалі прадукты і цёплыя рэчы. Ён патлумачыў чаму:
“Сёньня я ўзяў заплечнік зь цёплымі рэчамі, узяў перакусіць. Суду ня будзе – будзе судзілішча. І могуць нават пакараць арыштам. Як былы супрацоўнік міліцыі магу сказаць, што гэта злачынства супраць нас, учыненае спэцслужбамі. Мы нічога не парушылі – ні закону, ні Канстытуцыі. Ёсьць нават пастанова Вярхоўнага суду, у якой тлумачыцца, што стаяць з партрэтамі, нічога не патрабуючы, не забаронена. Гэта не зьяўляецца парушэньнем закону”.
Каардынатар руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора, разгляд адміністрацыйнай справы супраць якога пакуль яшчэ не прызначаны, лічыць, што цяперашнія пакараньні – гэта новае стаўленьне ўладаў да акцыяў салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі і наагул да грамадзянскай супольнасьці:
“Гэта новая зьява ў беларускай рэчаіснасьці, у беларускай палітыцы. І зьвязана гэта з тым, што ў новых варунках улады ня могуць дапусьціць, каб людзі разам выйшлі і прадэманстравалі ці то свой пратэст, ці то сваю салідарнасьць. Нават як у нашым выпадку – няможна стаць у ланцуг неабыякавых людзей і прыгадаць дзень, калі зьніклі вядомыя палітыкі”.