Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая прадаць Расеі долю ў нафтахіме і энэргетыцы


Беларусь перадала на разгляд Расеі праграму, у якой абгаворваюцца пытаньні ўдзелу расійскіх кампаній у прыватызацыі аб'яднаньня "Нафтан-Палімір", Гомельскага хімічнага заводу і прадпрыемства "Гродна Азот". Пра гэта паведаміла расейская газэта "Ведомости" са спасылкай на агенцтва "Прайм-ТАСС".


Праграма прадугледжвае пашыранае супрацоўніцтва ў нафтавай і нафтахімічнай галінах, энэргетыцы, у тым ліку атамнай, і энэргетычным машынабудаваньні.

Пра гэтую праграму прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі нагадваў свайму расейскаму калегу Ўладзімеру Пуціну падчас сустрэчы ў Маскве 6 кастрычніка. Расейскія тэлеканалы тады працытавалі свайго прэм'ера:

“Беларусь працягвае карыстацца самымі льготнымі ў СНД, ды і ва ўсім сьвеце, без усялякага перабольшваньня, цэнамі на энэрганосьбіты. Гэта тычыцца і газу. Самыя танныя тарыфы і самыя танныя цэны на газ — у Беларусі. І па нафце — паніжанае мыта, якое дае магчымасьць беларускім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам быць загружанымі поўнасьцю і ажыцьцяўляць дастаткова вялікі аб’ём экспарту, які прыносіць значныя прыбыткі ў цьвёрдай валюце ў беларускі бюджэт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG