Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму заводы ні прадавай, усё роўна купіць Расея?


Менскі падшыпнікавы завод
Менскі падшыпнікавы завод

Інтэрнэт выданьне “Ежедневник” сьцьвярджае, што яму стаў вядомы папярэдні сьпіс прадпрыемстваў, якія Беларусь выставіць на продаж паводле патрабаваньня МВФ.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-выданьня “Ежедневник”, у папярэдні сьпіс увайшлі ААТ “Менскі падшыпнікавы завод”, ААТ “Менскі завод ігрыстых вінаў”, ААТ “Бабруйскі машынабудаўнічы заавод”, ААТ “Чырвоны мазыранін”, ААТ “Турыстычны комплекс “Брэст-інтурыст”. На думку “Ежедневника”, стратэгічным зьяўляецца толькі Менскі падшыпнікавы завод.

Нагадаем, што паводле ўмоваў атрыманьня Беларусьсю крэдытаў “stand-by” ад Міжнароднага валютнага фонду, беларускі бок павінен актывізаваць намаганьні ў галіне прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці.

Сярод ужо прададзеных замежнаму капіталу беларускіх заводаў – менскае прадпрыемства “Мотавела”, якое цяпер мае вялікія фінансавыя праблемы.

Кіраўнік “Цэнтру Мізэса” Яраслаў Раманчук яшчэ ў чэрвені сёлета заявіў у эфіры "Свабоды", што галоўным пакупніком любых выстаўленых на продаж беларускіх заводаў усё роўна будзе Расея, на чыё б патрабаваньне гэты продаж ні адбываўся:

“... Калі пачнецца прыватызацыя і беларускі ўрад пачне выконваць тое, што абяцаў для МВФ, безумоўна, першым бэнэфіцыярам будзе расейскі бізнэс, які будзе ў стане без перашкодаў купляць беларускія актывы. Таму, па сутнасьці, гэтую “брудную працу” перамоваў робіць МВФ, а Расея будзе з гэтага карыстацца, калі рэформы будуць не пасьлядоўнымі, а пад намэнклятуру”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG