Паводле сталага прадстаўніка МВФ у Беларусі Натальлі Калядзінай, чарговая транша крэдыту паступіць ужо сёньня. МВФ вырашыў павялічыць фінансаваньне ў зьвязку з тым, што зьнешнеэканамічныя ўмовы цягам першага кварталу значна пагоршыліся. Патрабуюцца дадатковыя захады ў галіне эканамічнай палітыкі і дадатковае фінансаваньне.
“Дырэктары МВФ ухвалілі захады, якія ўрад ужо зрабіў па макраэканамічнай стабілізацыі і якія ўрад пачаў рабіць. Гэта больш жорсткая грашова-крэдытная палітыка. Некаторае паслабленьне валютнага курсу — на 5% параўнальна з цэнтральным парытэтам. Пашырэньне межаў калідора ад плюс-мінус 5% да 10%. Гэтая мера дазваляе валютнаму курсу стаць гнутчэйшым, і калі Беларусь зазнае зьнешнія шокі, гэта спрашчае адаптацыю эканомікі. Была ўхвалена і збалянсаванасьць бюджэту. Другі аспэкт абмеркаваньня — неабходнасьць структурных пераўтварэньняў. І тут важныя захады — лібэралізацыя цэнаў, заробкаў, рынку працы і прыватызацыя”.
Чарговая місія МВФ чакаецца ў другой палове жніўня. Яна падсумуе выкананьне праграмы афіцыйным Менскам і разгледзіць магчымасьць выдзяленьня чарговай траншы, таксама прыкладна на 680 мільёнаў даляраў.
Фінансавы аналітык Сяргей Чалы лічыць:
“МВФ — гэта адзіны інструмэнт, які мае ўплыў на эканамічную палітыку краіны. Ні Расея, ні ЭЗ сур'ёзных рычагоў ня маюць. А тое, што раіць МВФ, я падтрымліваю дзьвюма рукамі. Паступова яны робяць тое, што нам патрэбна”.
Аляксандар Лукашэнка назваў канструктыўнай пазыцыю ЗША падчас прыняцьця рашэньня МВФ аб выдзяленьні крэдыту Беларусі. Таксама ён заявіў пра неабходнасьць аднаўленьня гандлёва-эканамічных стасункаў паміж Беларусьсю і Амэрыкай.
А як адрэагуе Расея на павелічэньне крэдытаваньня Беларусі з боку МВФ? На думку дэпутата расейскай Дзярждумы Андрэя Клімава (фракцыя “Адзіная Расея”), выдача ці нявыдача крэдыту не азначае, што нехта да некага набліжаецца ці, наадварот, аддаляецца.
“У такіх выпадках мы радуемся за нашых суседзяў. Бо калі даюць крэдыт, значыць, вераць у іх эканамічныя здольнасьці. Нам трэба будзе менш напружваць свае фінансавыя магчымасьці. Бо ва ўмовах крызісу ўсе лічаць свае грошы. Тут усё залежыць ад беларусаў. Калі яны ўсё пралічылі, гэта адно. А калі гэта даўгавая яміна, зь якой невядома як выбірацца, гэта другое. Бо калі яны атрымліваюць крэдыт з Расеі, мы на палітычным узроўні можам зьняць некаторыя праблемы. А тут на палітычным узроўні здымаць праблемы будзе значна больш складана”.
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што ЭЗ выдае палітычныя ф'ючэрсы, а МВФ — эканамічныя і фінансавыя. Але пакуль што беларускі ўрад цягам 6 месяцаў марнаваў час, сродкі і закопваў крэдыты ў пясок. Чаму ж так атрымалася — Расея не дала грошы, а МВФ даў?
“Расейскі крэдыт — ня толькі пад рэформы, гэта крэдыт, які мае і палітычную частку. Таму гэта розныя рэчы. І расейцы дадуць крэдыт, калі беларусы выканаюць менавіта іх варункі. І добра разумее Расея, што калі пачнецца прыватызацыя і беларускі ўрад пачне выконваць тое, што абяцаў для МВФ, безумоўна, першым бэнэфіцыярам будзе расейскі бізнэс, які будзе ў стане без перашкодаў купляць беларускія актывы. Таму, па сутнасьці, гэтую “брудную працу” перамоваў робіць МВФ, а Расея будзе з гэтага карыстацца, калі рэформы будуць не пасьлядоўнымі, а пад намэнклятуру”.
Нагадаем, у студзені гэтага году МВФ прыняў рашэньне выдзеліць Беларусі стабілізацыйны крэдыт прыкладна на 2,51 мільярда даляраў. Як гаворыцца ў камэнтары МВФ, перагледжаная дамоўленасьць пра выдзяленьне крэдыту “дапаможа Беларусі стрымаць наступствы большага, чым чакалася, уплыву ўсясьветнага фінансавага крызісу”.