Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ратыфікавала Лісабонскае пагадненьне


Качыньскі і Барозу перад падпісаньнем Лісабонскага трактату
Качыньскі і Барозу перад падпісаньнем Лісабонскага трактату

Сёньня ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Лех Качынські падпісаў Лісабонскае пагадненьне, так званую Эўрапейскую канстытуцыю, якая сярод іншага ў значнай ступені рэфармуе кіроўчыя органы Эўрапейскага Зьвязу.

У цырымоніі, што адбылася ў прэзыдэнцкім палацы, узялі ўдзел прэм’ер-міністар, спікеры сэйму ды сэнату Польшчы, кіраўнікі Эўракамісіі і Эўрапарлямэнту Жазэ Барозу і Ежы Бузак, а таксама Фрэдрык Рэйнфэльт – прэм’ер-міністар Швэцыі, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе.

Эўрапейскі Зьвяз як надзвычай пасьпяховы экспэрымэнт, які практычна ня мае аналягаў у гісторыі, павінен быць адкрыты таксама для іншых краінаў, што хочуць да яго далучыцца, асабліва для тых, што знаходзяцца ў нашай цывілізацыйнай прасторы. Гаворка ня толькі пра балканскія дзяржавы, але й пра Ўкраіну, Грузію, а з часам магчыма й іншыя краіны”, – заявіў перад падпісаньнем дакумэнту прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Пагадненьне прадугледжвае істотныя зьмены ў сыстэме кіраваньня Эўразьвязам. Сярод іншага будзе ўведзеная пасада прэзыдэнта аб’яднанай Эўропы, абмежавана колькасьць эўракамісараў і ўзмоцнена роля Эўрапейскага парлямэнту.

Гэта азначае больш значны ўплыў звычайных грамадзянаў на прыманьне рашэньняў у Эўразьвязе, а меншы – брусэльскай бюракратыі”, – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

Цяпер адзінаю з 27 краінаў Эўразьвязу, якая яшчэ не ратыфікавала Лісабонскага пагадненьня, застаецца Чэхія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG