Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клаўс патрабуе папраўку


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс хоча ўнесьці папраўку ў Лісабонскую дамову, паведаміў прэм'ер- міністар Швэцыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, Фрэдрык Райнфэлдт.

Па выніках размовы з Клаўсам у чацьвер, Райнфэлдт сказаў што той, хоча каб у тэкст Хартыі аб правах, якая зьяўляецца састаўной часткай дамовы, была ўнесена папраўка. Больш падрабязных тлумачэньняў не паступіла.

Міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр адрэагаваў заявай, што Эўразьвяз ня можа мяняць пагадненьне, каб дагадзіць чэскаму прэзыдэнту і падкрэсьліў тое, што Чэскі парлямант ужо ўхваліў пагадненьне.

Чэхія і Польшча – апошнія краіны Эўразьвязу, дзе Лісабонская дамова дагэтуль не ратыфікаваная. Прэзыдэнт Польшчы мае падпісаць Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу заўтра, паведаміў прадстаўнік адміністрацыі польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG