Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуханьні ў Астраўцы ператварыліся ў пародыю


Лябедзьку не пусьцілі на слуханьні па АЭС. Лідэр АГП, эколягі і актывісты не змаглі трапіць на грамадзкія слуханні па праблемах будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС ў Астраўцы.

Служба аховы не прапусьціла Анатоля Лябедзьку ў залю, дзе адбываюцца слуханьні, спаслаўшыя на тое, што там няма вольных месцаў. Палітык з гэтым нязгодны:

"Сябры АГП Мікалай Уласевіч і Іван Крук змаглі трапіць у залу, прыйшоўшы загадзя. Яны спэцыяльна занялі для мяне месца, аднак служба аховы не прапусціла мяне. Не дапамагло нават тое, што начальнік службы сам пераканаўся ў наяўнасці свабоднага месца, — паведаміў БелаПАН Лябедзька.— Няхай, калі б прыехаў Лукашэнка. Але ж гэта грамадскія слуханні, на якіх прысутнічаць і выступаць можа кожны. Усё гэта пацвярджае папулісцкі характар мерапрыемства, арганізаванага ўладамі".

Акрамя Лябедзькі ў залю “Астравец” не патрапілі шэраг эколягаў і грамадзкіх актывістаў, якія вымушаныя стаяць у фае.

Падчас слуханняў разглядаюцца пытаньні і прапановы грамадскасці па ацэнцы ўздзеяньня АЭС на навакольнае асяроддзе .

Як паведаміў сайту АДС Анатоль Лябедзька, Астравец сёньня выглядае як "горад у асадзе":

"Такая колькасьць спэцназу і службы бясьпекі бывае звычайна, калі Лукашэнка выяжджае кудысьці ў рэгіён. Само месца слуханьняў ачэплена моцным кардонам, і пракускаюць толькі праз металашукальнік", -- апісаў Лябедзька абстаноўку ў горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG