Распаўсюджана меркаваньне, што Аляксандар Лукашэнка прыйшоў 15 год таму да ўлады ў многім дзякуючы падтрымцы людзей старэйшага веку — пэнсіянэраў, вайсковых ды міліцэйскіх адстаўнікоў. Абапіраючыся на іхную ж палітычную актыўнасьць, ён потым праводзіў патрэбныя для сябе рашэньні і на наступных шматлікіх рэфэрэндумах ды выбарах. Але за паўтара дзесяцігодзьдзя пэнсіянэрамі сталі і многія з тых, хто быў ядром дэмакратычнага руху на пачатку 90-х гадоў. Стаўленьне розных пакаленьняў беларусаў да сёньняшняй сытуацыі ў дзяржаве, да змаганьня за дэмакратычную будучыню сваёй краіны — тэма многіх лістоў на Свабоду.
З аднаго такога допісу я і пачну сёньняшнюю размову. Вось што піша Станіслаў Тунік зь вёскі Шупейкі Сьветлагорскага раёна:
“Нядаўна у Званках на Свабоду адзін слухач надта радаваўся, што тым, хто яшчэ нядаўна актыўна змагаўся з рэжымам Лукашэнкі, ужо за 60-70, а то і за 80 гадоў. І яны, маўляў, у гэтым жыцьці нічога значнага ўжо ня могуць зрабіць.
Вось так гэты слухач паставіў крыж на чвэрці насельніцтва Беларусі. Як жа трэба ненавідзець сваю краіну і яе народ, каб так думаць і казаць пра іх! Думаю, што гэты слухач корміцца з ўладнага карыта — адсюль і такое меркаваньне, якое нічым не адрозьніваецца ад меркаваньня Лукашэнкі.
Ужо шаснаццаты год у нас пры ўладзе адзін і той жа чалавек. За гэты час дарослымі сталі тыя, хто ў ’94-м годзе былі немаўлятамі. І вельмі крыўдна, што гэта самая дзеяздольная частка насельніцтва так і не ўбачыла сапраўднай свабоды. Моладзь расьце безыніцыятыўнай, да ўсяго абыякавай. Ёй усё роўна, што адбываецца наўкол. А тая частка моладзі, якая ўсё ж выяўляе нейкую ініцыятыву, сутыкаецца з глухой сьцяной раўнадушша іншых людзей і беззаконьня ўлады. Гэта — вельмі балючая і няпростая для мяне тэма”.
Папрокі і нараканьні на адрас моладзі з боку людзей сталага веку — звыклая зьява ва ўсе часы і, напэўна, сярод усіх народаў. Немагчыма, спадар Станіслаў, патрабаваць аднолькавай грамадзкай актыўнасьці і палітычнай сьвядомасьці ад усяго маладога пакаленьня. Нехта гатовы хоць зараз ісьці са сьцягам на барыкады, а для іншага гэтыя барыкады глыбока абыякавыя, і ўвесь свой вольны час ён аддае сям’і альбо далёкаму ад палітыкі захапленьню танцамі ці спортам. Так было і дваццаць, і сто год таму.
І ня думаю, што сёньня палітычна актыўнай, дэмакратычна настроенай моладзі ў Беларусі меней, чым было напрыканцы 80-х і на пачатку 90-х гадоў. Нягледзячы нават на тое, што ўмовы для маладых людзей, якіх падчас гарбачоўскай перабудовы называлі “нефармаламі”, а сёньня называюць апазыцыянэрамі, дваццаць год таму былі значна больш спрыяльнымі, чым цяпер.
Многія актуальныя для сёньняшняй Беларусі тэмы і праблемы турбуюць нашага слухача Адама Зыля зь Менску. У сваім лісьце на Свабоду ён прапануе, каб радыё часьцей зьвярталася да такіх, напрыклад, пытаньняў:
“Што ж такое наша Беларусь: вольная і дэмакратычная краіна, ці — фарпост, перадавая лінія абароны Расеі?— піша спадар Зыль.—
Яшчэ цікавіць тэма бессэнсоўнасьці любых выбараў ва ўмовах, калі ўсе сродкі масавай інфармацыі манапалізаваны дзеля ўслаўленьня дзейнай улады. А калі дэмакратычная супольнасьць усё ж наважыцца ўдзельнічаць у такіх выбарах, то ці трэба ёй прапаноўваць некалькі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта? Можа, варта абмежавацца адзінай кандыдатурай пад лёзунгам: “Незалежнасьць, дэмакратыя, нацыянальнае адраджэньне Беларусі”?
Усе гэтыя пытаньні немінуча паўстаюць перад кожнымі выбарамі ў Беларусі на працягу апошніх пятнаццаці гадоў. І выбарчая кампанія, якая павінна пачацца ў наступным годзе, ня будзе выключэньнем. Дэмакратычная апазыцыя за многія гады спрабавала па-рознаму адказваць на гэтыя выклікі. Былі і спробы байкоту, і шматлікія выбары адзінага кандыдата, і намаганьні арганізаваць маштабную кампанію грамадзкага пратэсту пасьля абвяшчэньня загадзя вядомых вынікаў галасаваньня… Натуральна, спадар Зыль, што і падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2011-га году ўсім падобным падзеям, здарэньням, праблемам Радыё Свабода будзе надаваць пільную ўвагу.
Са словамі крыўды і папроку зьвяртаецца на Свабоду наша колішняя актыўная слухачка Алена Лягун зь Пінску. У сваім лісьце яна піша:
“Радыё Свабода я перастала слухаць амаль год таму. Мой старэнькі прымач стаіць у куточку. Зараз інфармацыі вакол нас столькі, што тыя навіны, якія гучаць увечары па Свабодзе, ужо ня хочацца слухаць другі раз. Адвярнула мяне ад радыё яшчэ і тое, што некалі я напісала да вас ліст, у якім спадзявалася расказаць пра слынную асобу нашай Бацькаўшчыны Раговіча — хроснага бацьку ўсіх фальклярыстаў Беларусі. Ягоныя песьні выконвае хор пад кіраўніцтвам Дрынеўскага. Ягоная “Літургія Яна Златавуста” вядомая многім царкоўным харам. Зайдзіце ў БДУ і запытайцеся ў першакурсьнікаў, хто такія Раговіч і Ліцьвінка — і вам адкажуць.
Два волаты Беларусі, два сябры-паплечнікі рухнулі адзін за адным. Вы чулі, каб хор выконваў адну песьню ў дзесяці варыянтах? А я чула і бачыла. Народны хор палескай песьні пад кіраўніцтвам Раговіча цэлае другое аддзяленьне сьпяваў “Ой, жураўка, жураўка…”
Раговіч пахаваны ў Парычах Гомельскай вобласьці, і на ягоным помніку напісаны словы гэтай песьні.
Мне патэлефанавалі з радыё, і я сказала, што Раговіч памёр некалькі месяцаў таму. І ягоная сьмерць не ўпісалася ў вашыя праграмы, бо было ўжо позна… Канечне, Раговіч і Ліцьвінка — не палітыкі-апазыцыянэры і не сваякі вядомых палітыкаў, каб іх успамінаць…”.
Вельмі прыкра, спадарыня Алена, што так атрымалася. Наша перадача “Вянок памяці” якраз і задумвалася, і стваралася дзеля таго, каб ушанаваць імёны і добрыя ўчынкі тых людзей, якія аддалі жыцьцё беларускай справе, — незалежна ад таго, дзе яны жылі, якія пасады займалі, якія ўзнагароды і званьні атрымалі (ці не атрымалі) ад дзяржавы. Сотні і тысячы гэтых людзей, можа, ня мелі шырокай вядомасьці ў Беларусі, але сумленна і аддана рабілі вялікую справу Беларушчыны ў сваіх вёсцы, мястэчку, горадзе.
Мы не заўсёды ведаем іх пры жыцьці, не заўсёды своечасова даведваемся і пра іхны зыход. І тут вялікае спадзяваньне маем якраз на вас, нашых слухачоў і аўтараў, сяброў Свабоды. Вядома, і радасныя, і сумныя навіны хацелася б атрымліваць своечасова — гэтага вымагае спэцыфіка дзейнасьці СМІ. Але Ваш, спадарыня Алена, ліст мы не пакінем бяз увагі і знойдзем магчымасьць, каб у той ці іншай перадачы вярнуцца да адзначанай Вамі тэмы.
Наступны ліст — ад нашага даўняга слухача Эдварда Карбановіча зь Менску. Ён зьвяртаецца на Свабоду з наступнай прапановай:
“Слухаю вашы перадачы амаль 15 год. Радыё Свабода побач з “Нашай Нівай” ды “Народнай Воляй” для мяне — асноўныя крыніцы інфармацыі. З кожнай перадачы можна ўзяць нешта карыснае, пачуць штосьці цікавае.
Ёсьць прапанова: у аналітычныя перадачы кшталту “Экспэртызы Свабоды” запрашаць новых людзей. Бо адны і тыя ж экспэрты ўжо як бы “прыеліся”. Можна паспрабаваць запрасіць і каго-небудзь з урадаўцаў — але з умовай, што гэта сапраўды талковыя адмыслоўцы і што яны ня будуць тупа гнуць лукашысцкую лінію”.
Нават калі яны будуць, як Вы пішаце “тупа гнуць” афіцыйную лінію — мы гатовы даваць слова у сваіх аналітычных і дыскусійных праграмах прадстаўнікам улады — чыноўнікам, кіраўнікам дзяржаўных структураў, супрацоўнікам афіцыйных аналітычных службаў. На жаль, у адказ на свае запрашэньні мы найчасьцей чуем адмову. Абгрунтаваньні гучаць розныя, аднак галоўная прычына — у тым, што гэтыя людзі непакояцца: выступ па Свабодзе (нават калі яны будуць адстойваць выключна афіцыйную пазыцыю) можа мець для іх непрыемныя наступствы на службе.
У мінулай перадачы “Паштовая скрынка 111” прагучаў ліст Міколы Канаховіча з Пружанаў, які паведаміў, што больш ня мае магчымасьці слухаць Свабоду: стары кароткахвалевы прымач зламаўся, а знайсьці новы не ўдаецца. З такімі ж нараканьнямі зьвяртаюцца да нас многія слухачы. Магчыма, ім дапаможа парада Анатоля Чачоткі зь Менску. Пачуўшы па Свабодзе ліст Міколы Канаховіча, ён піша:
“Такая ж праблема была і ў мяне. Але вось дзесьці гады са два таму па падказцы знаёмага зайшоў у наш менскі Гандлёвы цэнтр на Нямізе, у секцыю радыётавараў. Вядома, “Акіянаў” і “ВЭФаў” там не было. Але прапанавалі “Панасонік” кітайскай вытворчасьці. Якасьць, даводзіцца прызнаць, магла б быць і лепшай. Але і ім можна карыстацца. Рэгулярна слухаю Свабоду ды іншыя замежныя станцыі.
Як расказвалі прадаўцы сэкцыі, “Панасонікі” да іх паступаюць хоць і ня часта, але рэгулярна. Так што пры жаданьні знайсьці кароткахвалевы прыймач можа кожны”.
Дзякуй, спадар Анатоль, Вам і ўсім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by