Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея эканоміць на братэрскіх пачуцьцях


Уладзімер Пуцін і Аляксей Кудрын
Уладзімер Пуцін і Аляксей Кудрын

Міністар фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што яго краіна ня дасьць Беларусі апошні транш у 500 мільёнаў даляраў з крэдыту ў 2 мільярды даляраў, а таксама не прадставіць Украіне запытаны ёй крэдыт у 5 мільярдаў даляраў.

Аднак расійскі бок будзе прасоўваць інтарэсы гэтых краін па міжнароднай лініі: па атрыманьні займаў ад МВФ і антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, кажа Кудрын.

Расія прыняла рашэньне выдзеліць Беларусі крэдыт у 2 млрд даляраў пры канцы мінулага году. 1,5 млрд ужо былі атрыманыя.

У той жа час Расія зьбіраецца выдзеліць крэдыт Сэрбіі і Баўгарыі.

Рэагуючы на гэтыя заявы Кудрына, міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў “Інтэрфаксу”, што дамоўленасьць ад выдзяленьні 500 мільёнаў яшчэ ня зьнятая. “Наш зварот быў, і падыходаў сваіх мы пакуль не мянялі”, -- заявіў Харкавец

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG