Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Уладзімер Роўда: “Беларускі рэжым ні ў якія эўрапейскія вароты ня ўлазіць”


Уладзімер Роўда
Уладзімер Роўда

Што для Беларусі можа азначаць сёньняшні рэфэрэндум у Ірляндыі і ягоныя наступствы? Меркаваньне палітоляга Ўладзімера Роўды

“Як гэта выглядае неспадзявана, але для Беларусі вынікі рэфэрэндуму ў Ірляндыі маюць істотнае значэньне. І гэта тлумачыцца важным чыньнікам: хацелася б, каб перамаглі тыя людзі, якія арыентуюцца на пазытыўныя рашэньні — ухвалу лісабонскіх дамоўленасьцяў.

Чаму гэта важна для Беларусі? Таму, што Эўразьвяз умацоўваецца, ён сапраўды пачынае рухацца да пераўтварэньня ў фэдэрацыю, утвараюцца моцныя, уплывовыя інстытуты. Тым самым для нас будзе важна, што на захадзе ў цэлым умацоўваецца вельмі моцная структура.

Магчыма, што калі гэта ўсё добра пойдзе, то ўжо ў недалёкім будучым Эўропа будзе разглядаць пытаньне аб пашырэньні і настане чарга для Беларусі далучыцца да гэтага аб’яднаньня эўрапейскіх краінаў.

Але, безумоўна, каб далучыцца да Эўразьвязу, трэба мяняць палітычны рэжым. Тое, што ў нас ёсьць цяпер, як гаворыцца, ні ў якія эўрапейскія вароты не ўлазіць. А ўмацаваньне эўрапейскіх інстытутаў таксама стварае адпаведныя магчымасьці для дэмакратызацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG