Па дадзеных прафсаюза АПК, сёлета колькасьць трагедыяў павялічылася. У мінулагодняе жніво загінулі 6 чалавек, яшчэ 9 былі параненыя.
Сьпіс ахвяраў павялічваецца. На мінулым тыдні ў вёсцы Чамля Пінскага раёна жняяркай камбайна для ўборкі кукурузы была сьмяротна паранена 79-гадовая мясцовая жыхарка.
У кастрычніку таксама на кукурузным полі загінуў 74-гадовы жыхар вёскі Селаўшчына Бярозаўскага раёна. Пэнсіянэр зьбіраў кукурузныя кіяхі і таксама трапіў пад высокую жняярку камбайна.
А ў Берасьцейскім раёне 47-гадовы мужчына, які знаходзіўся на кукурузным полі, быў моцна паранены камбайнам. Урачам давялося ампутаваць абедзьве лыткі.