Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 мільёнаў рублёў за забруджваньне навакольля


18 мільёнаў рублёў штрафаў заплацілі сёлета прамысловыя прадпрыемствы Гомеля за парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства.

На прадпрыемствах Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра кожная другая комплексная праверка выявіла звышнарматыўныя выкіды шкодных рэчываў у атмасфэру й водныя басэйны. Пра гэта паведамляе гаррайінспэкцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Толькі на 9 з 30 правераных прадпрыемстваў раёна дзейнічаюць сыстэмы кантролю выкідаў у навакольнае асяродзьдзе, якія адпавядаюць міжнароднаму стандарту ISO серыі 1400.

Наяўнасьць сэртыфікату дазваляе ня толькі пазьбегнуць штрафаў, але й тры гады выплачваць экалягічны падатак са зьніжкамі. Прынамсі, тры буйнейшыя прадпрыемствы — Гомельскі завод ліцьця і нармаляў, ААТ “Гомельшкло” і Гомельбудматэрыялы — змаглі летась зэканоміць паўмільярда рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG