Сябры аргкамітэту для стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі рыхтуюць пазоў у суд Першамайскага раёну на Белдзяржтэлерадыёкампанію. Падставай стаў сюжэт, паказаны 27 верасьня ў “Панараме”, у якім, паводле стваральнікаў партыі, утрымліваліся паклёпніцкія зьвесткі з мэтай дыскрэдытаваць сяброў аргкамітэту.
Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе”:
“Чаму ўся нячыстая сіла, якая ёсьць на БТ, затрымцела і заварушылася, мне дакладна зразумела. За апошні год партыя БХД вырасла больш як у чатыры разы. Мы ўсталявалі кантакты з большасьцю замежных найбольш уплывовых хрысьціянска-дэмакратычных партый у Эўропе, правялі шэраг пасьпяховых кампаній. Улады гэта страшэнна напалохала”.
Стваральнікі сюжэту праводзілі паралель паміж Паўлам Севярынцам і Адольфам Гітлерам. З экрана прагучала, што Павал жадае ўшанаваць памяць двух фашыстаў. Пры гэтым не называюцца прозьвішчы тых, каго маюць на ўвазе.
Гледачам прапануюць тэксты, надрукаваныя на кампутары, як нейкую крыніцу інфармацыі. Голас за кадрам час ад часу паведамляе, што ў Севярынца няма маральнага права выступаць ад імя хрысьціянскай супольнасьці. Прыводзяцца выказваньні на форумах Вольгі Карач, якая нэгатыўна выказваецца ў бок Паўла Севярынца.
БТ: “Гэта людзі, якія недахоп адукацыі кампэнсуюць наяўнасьцю радыкалізму, разьлічваючы, што за гэта яны атрымаюць лішак матэрыяльных сродкаў. Ня дзіўна, што БХД ня мае ўплыву сярод хрысьціянскіх колаў”.
БТ: “Яны прыкрываюцца рэлігійнымі лёзунгамі, але, калі зьменіцца каньюнктура, яны пацягнуць за сабой народ пад атэістычнымі лёзунгамі”.
Калі размова ішла пра БХД, на экране адразу паказвалі марш барабаншчыкаў з партыі анархістаў падчас “Чарнобыльскага шляху”. Вынікала, што менавіта гэтыя людзі й ёсьць сябрамі БХД.
Напрыканцы сюжэту аўтар паведаміў: “Застаецца спадзявацца, што гульня словаў “беларуская” “хрысьціянская” і “дэмакратыя”, якая ня ўразіла міран-беларусаў, ня ўразіць і нашых эўрапейскіх партнэраў, бо ў дадзеным выпадку гэта як этыкетка на кантрафакце: гучыць прыгожа, але небясьпечна для здароўя. Андрэй Крывашэеў, Зьміцер Гаркуша і Максім Кураш для “Панарамы тыдня”.
Павал Севярынец: Чаму мы будзем падаваць у суд? Каб зафіксаваць кожны факт хлусьні і нянавісьці, якую распальвае сёньняшні рэжым. У новай дэмакратычнай Беларусі тыя людзі, якія робяць падобныя правакацыі і займаюцца такім ілжэсьведчаньнем, папросту ня маюць права на прафэсію ў сродках масавай інфармацыі.
Фільм пра БХД рабілі не журналісты. Журналістамі такіх людзей назваць складана. Журналіст правярае інфармацыю, дае аб'ектыўныя факты, называе прозьвішчы. А тое, што скляпана і паказана па БТ, гэта праца прапагандыстаў ў гэбельсаўскім духу.
Мы спакойныя, рыхтуем устаноўчы зьезд, і мы пераможам”.