Гэтае запрашэньне перадаў кіраўнік беларускай дэлегацыі, міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас працы 64-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
С.Мартынаў таксама прапанаваў правесьці адмысловыя тэматычныя дэбаты Генэральнай Асамблеі ААН ў справе разьвіцьця міжрэлігійнага дыялёгу, у якіх павінны ўзяць удзел усясьветныя лідэры і прадстаўнікі розных канфэсіяў.
Таксама С.Мартынаў заклікаў краіны ААН прыняць глябальны плян дзеяньняў па барацьбе з гандлем людзьмі.