На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць сустаршыня арганізацыйнага камітэту партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец і філёзаф Валянцін Акудовіч.
Цыганкоў: Некаторыя аглядальнікі кажуць, што візыт патрыярха Кірыла будзе мець ня столькі рэлігійны, колькі грамадзка-палітычны характар. Сапраўды, у праграме візыту і выступ у Палацы Рэспублікі, і сустрэча з моладзьдзю — зусім не рэлігійныя мерапрыемствы. Якія мэты, па-вашаму, сёньня ставіць перад сабой Руская праваслаўная царква ў Беларусі, якія праблемы ў яе дачыненьні з сьвецкай уладай вам здаюцца найбольш актуальнымі?
Акудовіч: Відавочна, што патрыярх Кірыл любіць публічнасьць. Па сутнасьці, ён хутчэй палітык, а не духоўны пастыр. І рэлігійнае для яго — форма ня столькі духоўнага, колькі палітычнага чыну. Зрэшты, у гісторыі рэлігіі такіх фігураў лічыць — не пералічыць.
Тое, з чаго складзеная афіцыйная праграма, не ўяўляе асаблівай цікавасьці. Хіба што выклікаюць увагу яе “сьвецкія” моманты — сустрэча з прэзыдэнтам, грамадзкасьцю, і да таго падобнае.
Але нечакана візыт набыў пэўную інтрыгу. Бо напярэдадні яго было паведамлена, што папа рымскі можа наведаць Беларусь. Зразумела, што плянавы ваяж патрыярха Кірыла і першы ў гісторыі візыт у Беларусь папы рымскага — гэта непараўнальныя падзеі.
Севярынец: Патрыярх Кірыл — гэта новае аблічча праваслаўя, спроба надаць больш дынамізму, больш адкрытасьці сваёй уласнай пазыцыі. Таму ягоны візыт у Беларусь — гэта яшчэ і адказ на пытаньні, якія заўсёды задаюцца новаабранаму чалавеку. Якія зьмены чакаюцца, як адкажа Кірыл на пытаньні глябалізацыі, на пытаньні беларускай і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці? Як ён паразмаўляе з прадстаўнікамі Беларускага экзархату, бо сур’ёзная ступень самастойнасьці Беларускага экзархату — гэта факт.
Яшчэ цікавейшы палітычны “замес”, у які трапляе Кірыл зь першым візытам у Беларусь.Магчымы візыт папы рымскага ў Беларусь набывае абрысы той рэальнасьці, зь якой давядзецца сутыкнуцца заўтра. Трэба альбо прымаць альбо не прымаць гэты факт. Мяркуючы па першых заявах патрыярха Кірыла, ён працягвае лінію патрыярха Алексія, які крыўдаваў на Захад, на каталіцкую царкву, і ня бачыў магчымасьці сустракацца з папам рымскім, пачаць дыялёг. Шчыра кажучы, гэта не натхняе. Адкрытасьць праваслаўя бачылася б мне і многім вернікам як адкрытасьць на сумоўе, на дыялёг з братамі па веры, у першую чаргу з каталікамі.
Цыганкоў: Патрыярх Кірыл у першы дзень візыту ўжо адзначыў “вельмі добры і станоўчы ўзровень узаемаадносінаў розных канфэсіяў”. Павал, на вашую думку, ці ўсё так бязвоблачна ў міжканфэсійных адносінах, ці да ўсіх канфэсіяў існуе аднолькавае стаўленьне з боку дзяржавы?
Севярынец: З боку дзяржавы, безумоўна, існуе перадузятасьць, адчужанасьць, падазронасьць у дачыненьні да ўсіх канфэсіяў. Праваслаўе тут проста гістарычна аказалася бліжэй да ўлады, чым іншыя канфэсіі. Сытуацыя вакол свабоды веравызнаньня, вакол выгнаньня місіянэраў, ксяндзоў, манахаў зь Беларусі — гэта агульная тэма. У асноўным атэістычная, прасавецкая, постсавецкая, пракамуністычная дзяржава ўспрымае царкву як нешта іншароднае, баіцца яе, імкнецца яе ўціскаць.
Што да міжканфэсійнага дыялёгу, то тут Беларусь магла б даць фору Маскве і гістарычна і сучасна — даць уяўленьне патрыярху Кірылу, як можна супрацоўнічаць з прадстаўнікамі іншых канфэсіяў.
Зь іншага боку, выступы ў прэсе дыякана Андрэя Кураева напярэдадні візыту Кірыла пакідаюць шмат пытаньняў. Навошта было патрэбна абражаць пратэстантаў? Навошта трэба было выказвацца пра беларускі патрыятызм у тэрмінах “тупы нацыяналізм”? На мой погляд, гэта старыя штампы, якія перашкаджаюць успрыняцьцю праваслаўя ў Беларусі.
Цыганкоў: Сёлета Аляксандар Лукашэнка зьезьдзіў у Ватыкан, дзе сустрэўся з папам рымскім. Беларускія ўлады заявілі аб намеры падпісаць канкардат з Ватыканам, і тэмпэратура адносінаў з каталіцкай царквой відавочна палепшылася. Ці павінна гэта непакоіць кіраўнікоў праваслаўнай царквы, на вашу думку?
Акудовіч: Я думаю, гэта вельмі іх непакоіць. Заўважце, патрыярх Кірыл едзе ў Беларусь пад “слоганам”, ім жа і сфармуліраваным — “Беларусь — гэта частка Сьвятой Русі”. Гэтым усё сказана. Ягоная задача, асабліва з улікам тыхпрацэсаў, якія пачаліся ў Беларусі адносна каталіцызму, і посьпехам гэтых працэсаў (паездкі Лукашэнкі ў Рым і магчымы прыезд папы ў Беларусь) — усё гэта павінна хваляваць РПЦ.
Беларусь да гэтага часу заставалася самым выразным апірышчам, пасьлядоўнікам — адным словам, нейкім эталёнам, ідэалам, які РПЦ хацела б бачыць па ўсім сьвеце, дзе яна прысутнічае. Нягледзячы на тое, што РПЦ мірылася з наяўнасьцю каталіцызму на Беларусі і з значнай ягонай прысутнасьцю і моцным уплывам, пры ўсім тым Беларусь увесь час прэзэнтавалася як выключна праваслаўная краіна. І вось нечакана Беларусь запрашае папу Рымскага сюды і чакае ягонага візыту. Канечне, гэта сур’ёзны ўдар па амбіцыях Расейкай праваслаўнай царквы. І я думаю, што патрыярх Кірыл будзе рабіць пэўныя захады ў гэты візыт па мінімізацыі ўплыву каталіцкай царквы.
Цыганкоў: У Расеі шмат кажуць пра тое, што патрыярх Кірыл стаў уплывовай палітычнай фігурай, і ён, у адрозьненьні ад сваіх папярэднікаў, не цураецца гэтай ролі. Ці будзе Аляксандар Лукашэнка праз Кірыла спрабаваць прасоўваць уласныя палітычныя інтарэсы, рашаць некаторыя свае праблемы у адносінах з Крамлём?
Севярынец: Лічу, што такія спробы будуць. Але трэба разумець, што і Касьцёл і Царква — гэта інстытуты, якія існуюць тысячагодзьдзе. Гэта людзі, якія маюць досьвед палітычных і геапалітычных альянсаў. І “разьвесьці” іх, як “разводзілі” Крэмль і як зараз спрабуюць “разьвесьці” Эўразьвяз — не атрымаецца.
У гэтым сэнсе, спробы Лукашэнкі згуляць з патрыярхам будуць досыць беспасьпяховыя. Ёсьць пэўная інфармацыя, пэўны аналіз таго, што адбываецца вакол візыту — спробы будуць, але, на мой погляд, яны посьпехам не ўвянчаюцца.
Патрыярх Кірыл і РПЦ пастараюцца адыгрываць сваю ролю — ня ролю інструмэнту Лукашэнку. Было б добра, каб гэта і ня быў інструмэнт Крамля, каб гэта была самастойная духоўная грамадзкая сіла — абноўленае праваслаўе. Прынамсі, вельмі многія праваслаўныя вернікі менавіта такім яго хацелі б бачыць.
Цыганкоў: Варта нагадаць, што Аляксандр Лукашэнка хацеў бы арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на тэрыторыі Беларусі. Наколькі гэта рэальна і якія палітычныя наступствы тут маглі б быць для беларускага кіраўніцтва?
Акудовіч: Калі б такое здарылася, то гэта было б цудоўна. Бо ў цэлым расейскі праваслаўны люд досыць крытычна, а то і адмоўна ставіцца да каталіцызму і візыту папы ў Расею. А Беларусь, дзе каталіцкая царква прысутнічае стагодзьдзямі, прыязна і з паразуменьнем бы яе прыняла.
І вядома, гэтага вельмі б хацеў Аляксандр Лукашэнка, бо гэта быў бы вельмі вялікі бонус у ягоную палітычную кар’еру. Разам з тым, я цалкам упэўнены, што ані Кірыл, ані РПЦ у цэлым ніколі ня зробяць такога кроку, каб аддаць гэтую гістарычную падзею ў рукі палітыкі наўзбоч ад Расеі. Канечне, калі сустрэча папы рымскага з патрыярхам адбудзецца, то яна адбудзецца ў Маскве. І наўрад ці тут варта рабіць нейкія захады беларускай уладзе.
Цыганкоў: Некаторыя аглядальнікі кажуць, што візыт патрыярха Кірыла будзе мець ня столькі рэлігійны, колькі грамадзка-палітычны характар. Сапраўды, у праграме візыту і выступ у Палацы Рэспублікі, і сустрэча з моладзьдзю — зусім не рэлігійныя мерапрыемствы. Якія мэты, па-вашаму, сёньня ставіць перад сабой Руская праваслаўная царква ў Беларусі, якія праблемы ў яе дачыненьні з сьвецкай уладай вам здаюцца найбольш актуальнымі?
Патрыярх Кірыл — гэта новае аблічча праваслаўя
Акудовіч: Відавочна, што патрыярх Кірыл любіць публічнасьць. Па сутнасьці, ён хутчэй палітык, а не духоўны пастыр. І рэлігійнае для яго — форма ня столькі духоўнага, колькі палітычнага чыну. Зрэшты, у гісторыі рэлігіі такіх фігураў лічыць — не пералічыць.
Тое, з чаго складзеная афіцыйная праграма, не ўяўляе асаблівай цікавасьці. Хіба што выклікаюць увагу яе “сьвецкія” моманты — сустрэча з прэзыдэнтам, грамадзкасьцю, і да таго падобнае.
Але нечакана візыт набыў пэўную інтрыгу. Бо напярэдадні яго было паведамлена, што папа рымскі можа наведаць Беларусь. Зразумела, што плянавы ваяж патрыярха Кірыла і першы ў гісторыі візыт у Беларусь папы рымскага — гэта непараўнальныя падзеі.
Севярынец: Патрыярх Кірыл — гэта новае аблічча праваслаўя, спроба надаць больш дынамізму, больш адкрытасьці сваёй уласнай пазыцыі. Таму ягоны візыт у Беларусь — гэта яшчэ і адказ на пытаньні, якія заўсёды задаюцца новаабранаму чалавеку. Якія зьмены чакаюцца, як адкажа Кірыл на пытаньні глябалізацыі, на пытаньні беларускай і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці? Як ён паразмаўляе з прадстаўнікамі Беларускага экзархату, бо сур’ёзная ступень самастойнасьці Беларускага экзархату — гэта факт.
Яшчэ цікавейшы палітычны “замес”, у які трапляе Кірыл зь першым візытам у Беларусь.
Магчымы візыт папы рымскага ў Беларусь набывае абрысы той рэальнасьці, зь якой давядзецца сутыкнуцца заўтра.
Цыганкоў: Патрыярх Кірыл у першы дзень візыту ўжо адзначыў “вельмі добры і станоўчы ўзровень узаемаадносінаў розных канфэсіяў”. Павал, на вашую думку, ці ўсё так бязвоблачна ў міжканфэсійных адносінах, ці да ўсіх канфэсіяў існуе аднолькавае стаўленьне з боку дзяржавы?
“Атэістычная, прасавецкая дзяржава ўспрымае царкву як нешта іншароднае, баіцца яе”
Севярынец: З боку дзяржавы, безумоўна, існуе перадузятасьць, адчужанасьць, падазронасьць у дачыненьні да ўсіх канфэсіяў. Праваслаўе тут проста гістарычна аказалася бліжэй да ўлады, чым іншыя канфэсіі. Сытуацыя вакол свабоды веравызнаньня, вакол выгнаньня місіянэраў, ксяндзоў, манахаў зь Беларусі — гэта агульная тэма. У асноўным атэістычная, прасавецкая, постсавецкая, пракамуністычная дзяржава ўспрымае царкву як нешта іншароднае, баіцца яе, імкнецца яе ўціскаць.
Што да міжканфэсійнага дыялёгу, то тут Беларусь магла б даць фору Маскве і гістарычна і сучасна — даць уяўленьне патрыярху Кірылу, як можна супрацоўнічаць з прадстаўнікамі іншых канфэсіяў.
Зь іншага боку, выступы ў прэсе дыякана Андрэя Кураева напярэдадні візыту Кірыла пакідаюць шмат пытаньняў. Навошта было патрэбна абражаць пратэстантаў? Навошта трэба было выказвацца пра беларускі патрыятызм у тэрмінах “тупы нацыяналізм”? На мой погляд, гэта старыя штампы, якія перашкаджаюць успрыняцьцю праваслаўя ў Беларусі.
Цыганкоў: Сёлета Аляксандар Лукашэнка зьезьдзіў у Ватыкан, дзе сустрэўся з папам рымскім. Беларускія ўлады заявілі аб намеры падпісаць канкардат з Ватыканам, і тэмпэратура адносінаў з каталіцкай царквой відавочна палепшылася. Ці павінна гэта непакоіць кіраўнікоў праваслаўнай царквы, на вашу думку?
“Беларусь да гэтага часу заставалася эталёнам”
Акудовіч: Я думаю, гэта вельмі іх непакоіць. Заўважце, патрыярх Кірыл едзе ў Беларусь пад “слоганам”, ім жа і сфармуліраваным — “Беларусь — гэта частка Сьвятой Русі”. Гэтым усё сказана. Ягоная задача, асабліва з улікам тых
Заўважце, патрыярх Кірыл едзе ў Беларусь пад “слоганам”, ім жа і сфармуліраваным — “Беларусь — гэта частка Сьвятой Русі”.
Беларусь да гэтага часу заставалася самым выразным апірышчам, пасьлядоўнікам — адным словам, нейкім эталёнам, ідэалам, які РПЦ хацела б бачыць па ўсім сьвеце, дзе яна прысутнічае. Нягледзячы на тое, што РПЦ мірылася з наяўнасьцю каталіцызму на Беларусі і з значнай ягонай прысутнасьцю і моцным уплывам, пры ўсім тым Беларусь увесь час прэзэнтавалася як выключна праваслаўная краіна. І вось нечакана Беларусь запрашае папу Рымскага сюды і чакае ягонага візыту. Канечне, гэта сур’ёзны ўдар па амбіцыях Расейкай праваслаўнай царквы. І я думаю, што патрыярх Кірыл будзе рабіць пэўныя захады ў гэты візыт па мінімізацыі ўплыву каталіцкай царквы.
“Лукашэнку ня ўдасца „разьвесьці“ патрыярха Кірыла”
Цыганкоў: У Расеі шмат кажуць пра тое, што патрыярх Кірыл стаў уплывовай палітычнай фігурай, і ён, у адрозьненьні ад сваіх папярэднікаў, не цураецца гэтай ролі. Ці будзе Аляксандар Лукашэнка праз Кірыла спрабаваць прасоўваць уласныя палітычныя інтарэсы, рашаць некаторыя свае праблемы у адносінах з Крамлём?
Севярынец: Лічу, што такія спробы будуць. Але трэба разумець, што і Касьцёл і Царква — гэта інстытуты, якія існуюць тысячагодзьдзе. Гэта людзі, якія маюць досьвед палітычных і геапалітычных альянсаў. І “разьвесьці” іх, як “разводзілі” Крэмль і як зараз спрабуюць “разьвесьці” Эўразьвяз — не атрымаецца.
У гэтым сэнсе, спробы Лукашэнкі згуляць з патрыярхам будуць досыць беспасьпяховыя. Ёсьць пэўная інфармацыя, пэўны аналіз таго, што адбываецца вакол візыту — спробы будуць, але, на мой погляд, яны посьпехам не ўвянчаюцца.
Патрыярх Кірыл і РПЦ пастараюцца адыгрываць сваю ролю — ня ролю інструмэнту Лукашэнку. Было б добра, каб гэта і ня быў інструмэнт Крамля, каб гэта была самастойная духоўная грамадзкая сіла — абноўленае праваслаўе. Прынамсі, вельмі многія праваслаўныя вернікі менавіта такім яго хацелі б бачыць.
Цыганкоў: Варта нагадаць, што Аляксандр Лукашэнка хацеў бы арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на тэрыторыі Беларусі. Наколькі гэта рэальна і якія палітычныя наступствы тут маглі б быць для беларускага кіраўніцтва?
Канечне, калі сустрэча папы рымскага з патрыярхам адбудзецца, то яна адбудзецца ў Маскве.