У інтэрвію Радыё Свабода, дырэктар Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкан, бэльгійскі езуіт Кляўдый Рабінэ паведаміў:
“Сёньня афіцыйна пацьверджана, што сьвяты айцец Бэнэдыкт XVI 13 траўня 2010 году на 92-гадавіну зьяўленьня Дзевы Марыі ў партугальскай мясьціне Фатыма наведае зь візытам Партугалію. Толькі што паведамленьне аб гэтым разьмешчана на афіцыйным сайце Ватыкану”.
Абламейка: А як ставіцца да паведамленьня польскай Каталіцкай агенцыі інфармацыйнай (КАІ) аб тым, што Бэнэдыкт XVI меў у графіку на 2010 год выбар паміж Партугаліяй і Беларусьсю?
Рабінэ: Папа ня меў ў графіку згадкі пра Беларусь. Я ня ведаю, адкуль узялося паведамленьне КАІ, мы тут яго бачылі... Але ў афіцыйным графіку такога не было.
Абламейка: А ці магчыма, каб папа прыехаў у Беларусь без папярэдняга плянаваньня?
Рабінэ: Ну ведаеце, сьвяты айцец чалавек ужо немалады і падарожнічае ён мала ў адрозьненьне ад папярэдняга папы. Вядома, магчыма ўсё. Мы ведаем, што і Каталіцкая царква ў Беларусі папу запрашала прыехаць, і прэзыдэнт Лукашэнка. Але зноў кажу, у графіку такой паездкі няма. А ў Партугалію папа паедзе.
На працягу апошняга тыдня беларускія мэдыі са спасылкай на польскае Каталіцкае агенцтва інфармацыйнае (КАІ) паведамлялі, што ў графіку Бэнэдыкта XVI на наступны год заплянавана паездка ў Партугалію або Беларусь.