Слава ўсім вызвольнікам Беларусі!
З нагоды "сямідзесяцігодзьдзя ўзьяднаньня" kurt_bielarus зрабіў просты, але вымоўны дэматыватар:
З такім камэнтаром: "Вызваліцелі Ганс і Іван яшчэ два разы прыходзілі нас вызваляць, як вы разумееце - першы у 1941 годзе, другі ў 1944. Ніяк не маглі дамовіцца, хто зь іх лепшы вызваліцель, такія справы".
Хлопцы-салдацікі
У журнале mynthon натрапіў на сэнтымэнтальны фотаздымак:
Без камэнтару.
Карыкатурас пасьля візытас
Як заўжды радуе сваімі дробнымі знаходкамі malishevsky. Гэтым разам карыкатуры ў літоўскіх выданьнях на візыт Лукашэнкі ў Вільню:
"Калі б ён яшчэ пайшоў па вадзе..." - з сумам дадае блогер.
Дзьве Пагоні
Блогерка ku_palinka прапанавала згуляць у гульню "знайдзі дзесяць адрозьненьняў" - параўнаць беларускую і літоўскую Пагоні:
Ейны чытач maksim_l адразу пазначыў сем, не лічачы колераў:
"У беларускай крывасьцёку на мячы няма - у літоўскай ёсць, прылбіцы няма - ёсьць, пальчаткі непраўдападобныя - праўдападобныя, крыж няроўнаканцовы - роўнаканцовы, хвост уніз - уверх, падковы няма - ёсьць, гунька ёсьць - няма".
Блогасфэра - крыніца карысных ведаў. Безь яе так і бы памёр, ня ведаючы пра тыя "гуньку" ды "прылбіцу".
Два гадзіньніка
Тымчасам silverrebel падхапіў гадзіньнікавую эстафэту. Раней malishevsky разгледзеў гадзіньнік, які быў на руцэ ў Лукашэнкі падчас візыту ў Вільню, і вызначыў ягоны кошт — 11 тысячаў эўра або 17 тысячаў даляраў.
Цяпер у цэнтры ўвагі апынуўся гадзіньнік спадара Мілінкевіча:
У лідэра "За свабоду" амерыканскі кварцавы гадзіннік Timex сэрыі Perpetual Calendar мадэль T2M455. Каштуе 110 даляраў. Timex насілі амэрыканскія прэзыдэнты -- абодва Бушы і Клінтан. У Джорджа Буша быў падобны на Мілінкевічаў, але прасьцейшы Timex Indiglo за 50 даляраў.
Можна чакаць на зьяўленьне зацемкі ў дзяржаўных выданьнях пад загалоўкам: "Гадзіньнік Мілінкевіча ў два разы даражэйшы за гадзіньнік Буша!"
Ну, за сяброўства беларускага і нямецкага народаў!
Блогерка vesna_liberty знайшла ў Мюнхене культавае месца для ўсіх фанаў "Крамбамбулі":
Простая беларуская бабуля
Якая абяцае стаць новай сеціўнай гераіняй пасьля "Чароўнага трусіка". І — цалкам заслужана! Песьня "Я люблю цябе, жыцьцё" выкананая на гітары ў блюзавай манэры пры дапамозе звычайнай... электралямпачкі. Зьнята на вуліцы ў Гомлі:
Дзякуй блогеру nusmumrik за гэтую пэрліну!