Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя актывісты Максім Вінярскі і Яўген Афнагель


Яўген Афнагель, фота з архіву.
Яўген Афнагель, фота з архіву.
21 верасьня ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў грамадзянскай ініцыятывы “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага і Яўгена Афнагеля. Актывістаў трымаюць у Савецкім РАУС Менску, паведамляюць з “Эўрапейскай Беларусі”.

Максім Вінярскі, фота з архіву.
Затрыманьне адбылося пасьля акцыі, якую праводзілі сёньня на Кастрычніцкай плошчы Менску болей за 10 актывістаў гэтай арганізацыі. Яны выйшлі на плошчу з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі і Арцёма Дубскага, якіх трымаюць у беларускіх турмах. Акцыя працягвалася ўсяго 20 хвілін. Зьвестак пра іншых затрыманых няма.

Раней міліцыя шмат разоў затрымлівала актывістаў Максіма Вінярскага і Яўгена Афнагеля за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Апошні раз — пасьля акцыі 16 верасьня, якая была прымеркаваная да 10-годзьдзя зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Пра тое, як з затрыманымі абыходзяцца ў Савецкім РАУС, зьвестак пакуль няма.

Актывіст Максім Вінярскі праз тэлефон паведаміў журналістам сайту“Хартыя-97”, што ў Савецкім райадзеле міліцыі на яго складаюць пратакол аб адміністрацыйным парушэньні і забіраюць рэчы. Актывіст ня выключыў, што яго затрымаюць да суду 22 верасьня. Паводле Максіма Вінярскага, такія ж дзеяньні магчымыя адносна актывіста Яўгена Афнагеля, якога затрымалі разам зь ім.

У Савецкім райадзеле міліцыі затрыманьні Вінярскага і Афнагеля не камэнтуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG