Ініцыятыўная група полацкай грамадзкасьці распаўсюджвае зварот да ўсіх беларусаў, дзе гаворыцца: “У Расіі ўжо ёсьць помнікі, якімі ўшанаваны яе вайскоўцы часоў вайны 1812 году. За грошы расейскага вайсковага ведамства і беларускага падаткаплатніка адбудоўваецца такі ж і ў Полацку. Аднаўленьне такога помніка на тэрыторыі незалежнай Беларусі не нясе гістарычнай справядлівасьці ў адносінах да беларускага народу”.
Прадстаўнік Полацкага гарвыканкаму Станіслаў Красоўскі пэўны, што справа адбудовы “Помніка героям 1812 году” ўжо вырашана — перадусім таму, што на яго ёсьць грошы:
“Па пытаньні ўстаноўкі гэтага помніка ёсьць адпаведная пастанова Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.На грошы зь бюджэту Саюзнай дзяржавы і ўзводзіцца гэты помнік, гэта 44 мільёны расейскіх рублёў. І эскізны праект гэтага помніка быў зацьверджаны сёлета ў жніўні на рэспубліканскай экспэртнай нарадзе — разгледжаны і аднагалосна зацьверджаны”.
Як патлумачыў Станіслаў Красоўскі, у месцах найбольш значных баёў у час вайны 1812 году пазьней былі ўзьведзены сем помнікаў-капліц. Да нашага часу захаваўся адно толькі манумэнт у Смаленску, бо ўсе іншыя былі разбураны ў часы “ваяўнічага атэізму”. Полацкі помнік, узьведзены ў 1850-м годзе, выглядаў як піраміда з купалам і залачоным крыжам наверсе ў атачэньні калёнаў зь дзьвюхгаловымі арламі. Яго зруйнавалі ў 1932-м, а цяпер вырашылі аднавіць.
Але, на думку полацкіх дэмакратычных актывістаў, ня грошы павінны вырашаць, ці быць у Полацку такому помніку, а меркаваньне гарадзкой грамадзкасьці. Ім кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы не пацікавілася, кажа сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Мікола Шарах:
“Гэта помнік не беларускі — гэта помнік Расейскай імпэрыі зь яе сымболікай, яе духам… Але ініцыятыўная група створана не для таго, каб адно выступаць супраць. Мы выступаем за стварэньне грамадзкай камісіі, якая будзе адстойваць ідэю стварэньня іншага помніка — „Помніка беларускім героям“, што ў розныя часы адстойвалі нашу тэрыторыю, нашу незалежнасьць, а ня помніка ў гонар вайны 1812 году”.
У заяве ініцыятыўнай групы гаворыцца, што калі расейскі бок часткова прафінансуе гэты праект — “гэта будзе невялікая падзяка з боку Расеі за ахвяры беларусаў на яе карысьць за ўсе часы.” Аднак полацкія праектанты ўжо распрацоўваюць дакумэнтацыю, каб аднавіць помнікі ўдзельнікам вайны 1812 году ня толькі ў Полацку, але і ў горадзе Малаяраслаўцы Калускай вобласьці, і ў мястэчку Краснае на Смаленшчыне.
Прадстаўнік Полацкага гарвыканкаму Станіслаў Красоўскі пэўны, што справа адбудовы “Помніка героям 1812 году” ўжо вырашана — перадусім таму, што на яго ёсьць грошы:
“Па пытаньні ўстаноўкі гэтага помніка ёсьць адпаведная пастанова Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
На грошы зь бюджэту Саюзнай дзяржавы і ўзводзіцца гэты помнік, гэта 44 мільёны расейскіх рублёў.