Выводзіць на арбіту спадарожнік будзе расейская ракета-носьбіт, паведамляе расейскае Фэдэральнае касьмічнае агенцтва са спасылкай на старшыню прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіла Мясьніковіча.
“З расейскімі калегамі мы ствараем свайго роду касьмічную эскадру, якая ў любы час па жаданьні бакоў можа даць карыстальніку неабходную касьмічную інфармацыю. Гэта асабліва важна, калі ўзьнікаюць экстрэмальныя сытуацыі, у тым ліку тэхнагенныя катастрофы, прыродныя катаклізмы”, — цытуе агенцтва Мясьніковіча.
Мясьніковіч нагадаў, што ў Беларусі плянуецца стварыць уласнае Нацыянальнае касьмічнае агенцтва.
“Мы рыхтуем прапановы, якія тычацца стварэньня і функцыянаваньня ўласнага касьмічнага агенцтва, — адзначыў кіраўнік НАН. — Да канца гэтага — пачатку наступнага году яны будуць пададзеныя ва ўрад. Плянуецца, што новая структура будзе вырашаць усе пытаньні, зьвязаныя з дасьледаваньнем і выкарыстаньнем Беларусьсю касьмічнай прасторы, у тым ліку з прымяненьнем магчымасьцяў новага беларускага спадарожніка, які плянуецца запусьціць у наступным годзе”.
у 2006 годзе з-за аварыі ракеты-носьбіта “Днепр” быў страчаны першы беларускі спадарожнік “Белка-1” коштам каля 10 мільёнаў даляраў.