Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі сьлед у скандале вакол крывянога допінгу


У аўстрыйскую пракуратуру перададзеныя матэрыялы 1,5-гадовага сьледзтва па гучным скандале вакол гэтак званага “крывянога допінгу”, за якім стаіць венская клініка Human Plasma. Па справе дапытаныя 400 чалавек, арыштаваныя 15, ужо выстаўленыя першыя абвінавачаньні.

Упершыню сыгналь пра тое, што ў венскай клініцы рэгулярна робяцца нелегальныя пераліваньні крыві паступіў ва ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA ад былога яго прэзыдэнта канадца Рычарда Паунда. Ён паведаміў, што шэраг вядомых эўрапейскіх спартоўцаў (пераважна біятляністаў і раварыстаў) рэгулярна наведваюць Human Plasma зь незаконнымі мэтамі.

“Крывяны допінг”
уяўляе сабой складаную працэдуру — напачатку спартовец здае сваю кроў, зь якой мэдыкі робяць так званыя “крывяныя кансэрвы”. Гэты “прадукт” накіроўваецца на адпаведнае працяглае захоўваньне да бліжэйшага чэмпіянату. Напярэдадні першынства спартоўцу робіцца вянознае пераліваньне закансэрваванай крыві. У выніку істотна паляпшаюцца фізычныя паказчыкі арганізму, павышаецца мэтабалізм і, такім чынам, выносьлівасьць. У часе спаборніцтваў спартовец мае істотныя перавагі перад іншымі.
Як падае аўстрыйскае выданьне “Kurier” са спасылкай на матэрыялы сьледзтва, падобнымі паслугамі маглі карыстацца найменей 184 прадстаўнікі міжнароднай спартовай эліты. Зразумела, “крывяны допінг” ня быў выключна манаполіяй Human Plasma. За ім стаіць сапраўдная міжнародная мафія.

Як сьведчыць адзін з фігурантаў справы, раней гэта было няблага наладжана ў Менску, дзе праводзіліся міжнародныя першынствы па біятлёну ды іншых відах спорту і куды зьяжджаліся спартоўцы з усёй Эўропы. У беларускай сталіцы забор крыві рабіўся ў адмысловых санітарных намётах. Аднак потым ў сувязі зь незадавальняльнымі санітарнымі ўмовамі ўсё было зачынена.

Аднойчы, піша “Kurier”лекары з Human Plasma атрымалі званок з самога палітычнага верху. Мэдыкам сказалі: “Крывяны допінг” трэба вырабляць далей. Так усё перайшло ў Аўстрыю“

Пасьпяховую працу аўстрыйскіх сьледчых аглядальнікі зьвязваюць з тым, што яны знайшлі сабе ў асобе некаторых спартоўцаў, якім рабілася такое нелегальнае пераліваньне. Гэта, у першую чаргу, дыскваліфікаваны прызэр “Тур дэ Франс-2008” Бэрнгард Коль. Ён шчыра паведаміў, што стаў кліентам Humanplasma яшчэ ў 2005 і ва ўсіх дэталях распавёў, якім чынам яму цягам доўгага часу даводзілася ашукваць сур’ёзныя антыдопінгавыя камісіі.

“У час „Тур де Франс-2008“ я меў для пераліваньня два літры ўласнай закансэрваванай крыві. Першы раз я здаў кроў у жніўні 2007-га, другі раз — у лістападзе таго ж году. На час адказнага спаборніцтва ў ліпені 2008 кроў ужо аддзялілі ад плязмы і замарозілі. Акрамя гэтых двух літраў я нічога не выкарыстоўваў. Гэта было б небясьпечна ў сувязі са шматлікім і раптоўным кантролем. Я не ўжываў ані тэстастэрон, нічога. Толькі кафэін, псэўдаэфэдрын і некаторыя анальгетыкі. Гармоны эрытрапатэін і росту, а таксама інсулін я прымаў да шматдзённай гонкі, а не ў яе час”.

Бэрнгард Коль перакананы, што допінг прымаюць усё вядучыя спартоўцы. Проста яму ня надта пашанцавала падчас разборак.

Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, толькі адзін забор крыві абыходзіцца спартоўцу ад 2-х да 2, 5 тысяч эўра. З гэтых сваіх даходаў Human Plasma, зразумела, не плаціла аніякіх падаткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG