Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню зьнізіўся валавы ўнутраны прадукт


У Беларусі ўпершыню за шмат гадоў зафіксаванае зьніжэньне валавога ўнутранага прадукту. Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, сёлета ў студзені-жніўні у суадносінах з такім леташнім пэрыядам ВУП скараціўся на 0,5 %.

У папярэднія месяцы 2009 году афіцыйная статыстыка адзначала нязначны прырост ВУП:

  • у студзені — на 2,6%,
  • студзені-лютым — на 1,2%,
  • студзені-сакавіку — на 1,1%,
  • студзені-красавіку — на 1,2 %,
  • студзені-лютым — на 1,4 %,
  • студзені-чэрвені — на 0,3%,
  • студзені-ліпені — на 0,4%.

Беларускі ВУП рос з другой паловы 90-х гадоў.

Калі ў 1995 годзе было зафіксаванае падзеньне на 10,4%, то
  • ў 1996-м годзе — рост на 2,8%,
  • у 1997-м — на 11,4%,
  • у 1998-м — на 8,3%,
  • у 1999-м — на 3,4%,
  • у 2000-м — на 5,8%,
  • у 2001-м — на 4,7%,
  • у 2002-м — на 5%,
  • у 2003-м — на 7%,
  • у 2004-м — на 11,4%,
  • у 2005-м — на 9,4%,
  • у 2006-м — на 10%,
  • у 2007-м — на 8,6%,
  • у 2008-м — на 10%.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2009 год заплянаваны прырост ВУП на 10-12 %. Міжнародны валютны фонд у чэрвені прагназаваў падзеньне ВУП па выніках году на 3,3 %. Міністэрства эканомікі прагназуе рост на 1-2%, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG