Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прагаласавала па прыкладзе Расеі


Беларуская дэлегацыя ў ААН выступіла супраць прыняцьця дэклярацыі, якая прызнае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі пасьля расейска-грузінскага канфлікту.


Рэзалюцыю аб становішчы ўцекачоў з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі 10 верасьня прыняла Генэральная асамблея ААН. Як паведамляе расейскае агенцтва навінаў "Новости", у мінулы чацьвер Міністэрства замежных спраў Расеі назвала праект гэтай рэзалюцыі "контрапрадуктыўным" бо ён не ўлічвае новыя рэаліі. Пасол Расеі ў ААН Віталі Чуркін напярэдадні галасаваньня заявіў, што рэзалюцыя ня мае нічога агульнага з дэкляраванымі ў ёй гуманітарнымі мэтамі.

У дакумэнце згаданыя тэрыторыі называюцца грузінскімі. Такім чынам, Генасамблея ААН прызнала тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі.

Акрамя Расіі супраць рэзалюцыі прагаласавалі дэлегацыі 18 краін, у тым ліку, дэлегацыя Беларусі. Супраць рэзалюцыі выказаліся таксама Армэнія, Альжыр, Віетнам, Куба, М'янма, Сырыя, Лаос, Індыя, Шры-Ланка, Балівія, Вэнэсуэла, Зымбабвэ, Іран і іншыя.

За прыняцьце дакумэнта прагаласавалі 48 краін, у тым ліку ўсе краіны Эўразьвязу, 78 дэлегацый устрымаліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG