"Адносіны паміж краінамі цяпер больш напружаныя, чым калі-небудзь за час пасьля распаду СССР, абодва бакі ужываюць правакацыі і контрабвінавачаньні”, адзначае карэспандэнт Кліфард Дж.Леві.
Апошнія гады Ўкраіна задае тон сярод былых рэспублік СССР, якія імкнуцца на Захад, і Крэмль, праўдападобна, больш ня можа гэтага цярпець, сьцьвярджае выданьне. Нядаўна прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў асудзіў курс Украіны. У мінулы панядзелак расейская пракуратуру абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў і сяброў нацыяналістычных арганізацый ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на баку Грузіі летась у жніўні.
З свайго боку, урад Украіны неаднаразова абвінавачваў Расею ў спробах запалохаць і дамагчыся на постсавецкай прасторы свайго ваеннага і эканамічнага дамінаваньня, адзначае газэта.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне кандыдаты, магчыма, будуць больш агрэсіўна адказваць Расеі, а Крэмль паспрабуе скарыстацца сытуацыяй для дапамогі прарасейскім палітыкам, піша “The New York Times”.
Найбольш вострая варожасьць назіраецца ў Севастопалі. Крэмль мяркуе, што ўкраінскія ўлады ў сваёй працы не выяўляюць павагі да гэтага гораду, а Ўкраіна лічыць базу расейскага флёту знакам таго, што Расея па-ранейшаму хоча распаўсюджваць на рэгіён сваю ваенную моц.
"На гэты момант існуюць засьцярогі, што адкрытая ўспышка варожасьці ў Крыме, пры ўсёй яе малаверагоднасьці, можа пацягнуць за сабой ўзброеную канфрантацыю ці нават баявыя дзеяньні накшталт расейска-грузінскай вайны”, адзначае “The New York Times”.
Насельніцтва Крыма, 60 працэнтаў якога складаюць расейцы , выступае за далучэньне паўвострава да Расеі. Людзі занепакоеныя палітыкай украінскага ўраду, накіраванай на выкарыстаньне ўкраінскай мовы замест расейскай ў афіцыйных мэтах. Сяргей Цэкаў, кіраўнік расейскай абшчыны Крыму, выказаў спадзяваньне, што Расея падтрымае крымскі сэпаратызм гэтак жа адназначна, як раней імкненьні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Паводле яго, украінская цэнтральная ўлада правакуе жыхароў Крыму і абыходзіцца зь імі, як Грузія – з абхазцамі і асэтынамі.
Крымскіх сэпаратыстаў заахвочваюць уплывовыя расейскія палітыкі, а Крэмль у публічных заявах абмяжоўваецца заявамі, што парушаць правы этнічных расейцаў у Крыме, недапушчальна, адзначае газэта.
Нагадаем, што з тэрыторыі вайсковай часткі Чарнаморскага флёту 26 жніўня была выдаленая група судовых выканаўцаў, якія патрабавалі ад расейскага боку перадаць ва ўласнасьць Украіны гідраграфічны аб’ект у раёне Херсанэскага маяка. Міністэрства замежных справаў Украіны заявіла, што камандаваньне Чарнаморскага флёту Расеі гэтым груба парушыла заканадаўства Ўкраіны і базавыя міжнародныя дамовы
Апошнія гады Ўкраіна задае тон сярод былых рэспублік СССР, якія імкнуцца на Захад, і Крэмль, праўдападобна, больш ня можа гэтага цярпець, сьцьвярджае выданьне. Нядаўна прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў асудзіў курс Украіны. У мінулы панядзелак расейская пракуратуру абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў і сяброў нацыяналістычных арганізацый ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на баку Грузіі летась у жніўні.
З свайго боку, урад Украіны неаднаразова абвінавачваў Расею ў спробах запалохаць і дамагчыся на постсавецкай прасторы свайго ваеннага і эканамічнага дамінаваньня, адзначае газэта.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне кандыдаты, магчыма, будуць больш агрэсіўна адказваць Расеі, а Крэмль паспрабуе скарыстацца сытуацыяй для дапамогі прарасейскім палітыкам, піша “The New York Times”.
Найбольш вострая варожасьць назіраецца ў Севастопалі. Крэмль мяркуе, што ўкраінскія ўлады ў сваёй працы не выяўляюць павагі да гэтага гораду, а Ўкраіна лічыць базу расейскага флёту знакам таго, што Расея па-ранейшаму хоча распаўсюджваць на рэгіён сваю ваенную моц.
"На гэты момант існуюць засьцярогі, што адкрытая ўспышка варожасьці ў Крыме, пры ўсёй яе малаверагоднасьці, можа пацягнуць за сабой ўзброеную канфрантацыю ці нават баявыя дзеяньні накшталт расейска-грузінскай вайны”, адзначае “The New York Times”.
На гэты момант існуюць засьцярогі, што адкрытая ўспышка варожасьці ў Крыме, пры ўсёй яе малаверагоднасьці, можа пацягнуць за сабой ўзброеную канфрантацыю ці нават баявыя дзеяньні накшталт расейска-грузінскай вайны