Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялейцы зьнішчылі крыжы на месцы расстрэлу Р.Лапіцкага


У чацьвер прадстаўнікі ўладаў зьнішчылі тры крыжы на месцы расстрэлу кіраўніка пасьляваеннага антыкамуністычнага падпольля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне Расьціслава Лапіцкага – паведамляе сайт vialejka.org.

Крыжы былі ўстаноўленыя 1 верасьня, а 9 верасьня, у сераду, асьвечаныя. Да таго, як грамадзкія актывісты паставілі крыжы, на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага стаяў памятны камень, але ён таксама быў зьнішчаны.

Адзін з крыжоў, пастаўленых на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага

Расьціслаў Лапіцкі (1.9.1928 – 28.10.1950) стварыў на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне пры канцы 1940-х гадоў нелегальную антысавецкую арганізацыю і кіраваў ёй. Арганізацыя выдавала і распаўсюджвала антыбальшавіцкія і антысталінскія лістоўкі. У хуткім часе нелегальнікаў раскрылі: сябры арганізацыі атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня. Засуджаны савецкім судом да найвышэйшай меры пакараньня, Лапіцкі адмовіўся прыняць памілаваньне ад Вярхоўнага Савету БССР і быў расстраляны ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вялейкаю.

“Імёны Свабоды”: Расьціслаў Лапіцкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG