У сярэднім, штодня каля 3000 чалавек канчае жыцьцё самагубствам. На кожнага чалавека, які зьдзейсьніў самагубства, даводзіцца 20 ці больш чалавек, што спрабавалі скончыць з сабой.
Разам з фундатарам, Міжнароднай асацыяцыяй па прадухіленьні самагубстваў, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя і іншыя партнэры выступаюць у абарону належнага лячэньня і наступнага дагляду за людзьмі, якія спрабавалі зьдзейсьніць самагубства, а таксама больш узважанага асьвятленьня самагубстваў у СМІ.
Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў зьяўляецца адным з суьсветных лідэраў па колькасьці самагубстваў.
Колькасьць самагубстваў у Беларусі на 100 тыс. чалавек, паводле полу, 1981-2003 г.г.
Колькасьць самагубстваў самагубстваў у Беларусі на 100 тыс. чалавек, паводле полу і ўзросту, 2003 г.
Колькасьць самагубстваў па іншых краінах можна паглядзець на сайце Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
У 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 3411 самазабойстваў, у 2005 годзе — 3021, у 2006 годзе — 3093. Найбольшая паказчык суіцыдаў у агульнай колькасьці сьмерцяў у 2006 годзе зафіксавана ў Гродзенскай вобласьці, найменшая — у Мінску.
Абагульненьне паказала, што ў краіне зьнізілася ўдзельная вага самазабойстваў непаўналетніх у агульнай колькасьці самазабойстваў з 2,4% у 2004 годзе да 1,4% у 2006 годзе. За гэты ж пэрыяд адбылося зьмяншэньне (з 63 выпадкаў да 38) колькасьці самазабойстваў непаўналетніх ва узросьце ад 14 да 18 гадоў. У цэлым за тры гады колькасьць самазабойстваў непаўналетніх скарацілася амаль у два разы — з 82 да 42.
Колькасьць зарэгістраваных спробаў самагубства ў Беларусі ў 2008 годзе павялічылася на 50,6%. У 2008 годзе ў краіне было зарэгістравана 6729 парасуіцыдаў, у 2007-м – 4468. Адносны паказчык на 100 тыс. насельніцтва летась склаў 46,69 выпадкі на 100 тыс. насельніцтва.
Пры гэтым колькасьць спроб самагубства сярод асобаў працаздольнага узросту павялічылася за 2008 год на 50,2%, сярод асоб, маладзейшых за працаздольны узрост, – на 3,7%, старэйшых за працаздольны узрост – на 7,8%. Рост колькасьці парасуіцыдаў адзначаўся ва усіх рэгіёнах Беларусі.
Магілёўская вобласьць лідзіруе па колькасьці самагубстваў.
Аналіз паказаў, што схільнасьць да суіцыду залежыць ад сацыяльнага статусу людзей, ступені іх уладкаванасьці ў грамадзтве, узроўню сацыяльна-бытавых зносінаў і матэрыяльнай забясьпечанасьці. Найбольш распаўсюджанымі спосабамі зьдзяйсьненьня самазабойстваў зьяўляюцца: павешаньне (82,6%), падзеньне з вышыні (7,4%), выкарыстаньне зброі і іншых прыстасаваньняў (3,6%).
Як паведаміла агенцтву БелаПАН галоўны псыхіятар Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Сьвятлана Занская, у Беларусі колькасьць самагубстваў паменшылася на 3,2% — з 1421 выпадкаў за першую палову 2008 году да 1376 выпадкаў за адпаведны пэрыяд 2009 году.
Паводле яе слоў, сярод гарадзкіх жыхароў за гэты пэрыяд колькасьць суіцыдаў паменшылася на 5,4% — з 727 да 688, сярод сельскіх на 0,9% — з 694 да 688 выпадкаў. У 2009 годзе каля 77% самагубстваў (1.056) учынена грамадзянамі ў працаздольным узросьце. 60% суіцыдаў у Беларусі учыняюцца ў стане алькагольнага ап'яненьня. Сьвятлана Занская падкрэсьліла, што Магілёўская вобласьць і ў 2008, і ў 2009 годзе лідзіруе па колькасьці самагубстваў.
Галоўны псыхіятар паведаміла, што колькасьць суіцыдаў сярод дзяцей зьнізілася за шэсьць месяцаў 2008 году з дзевяці да шасьці — у 2009-м (па адным у Берасьцейскай і Гомельскай і па два ў Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцях). Двое дзяцей, якія скончылі жыцьцё самагубствам, былі гарадзкімі жыхарамі, чацвёра — сельскімі.
Больш за усё суіцыдаў сярод пэнсіянераў адбылося ў першай палове 2009 году ў Віцебскай вобласьці.