Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся на 1,3%


Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле мэтодыкі Міжнароднага валютнага фонду, за студзень-жнівень зьнізіліся на 39,4 мільёна даляраў.

Цяпер рэзэрвы складаюць 3021,7 мільёна даляраў.

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэньні скараціліся за студзень-жнівень 2009 году на 4,9% (гэта 181 мільён даляраў) — да 3,4812 мільярда даляраў.

У Нацыянальным банку Беларусі чакаюць, што ў 2009 годзе золатавалютныя рэзэрвы краіны ўзрастуць да 5870-7750 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Ўправу інфармацыі Нацыянальнага банку.

Структура міжнародных рэзэрваў Беларусі на 1 верасьня 2009 году

у замежнай валюце — $2428,9 млн.
каштоўныя мэталы і камяні — $969,3 млн.
іншыя актывы — $83 млн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG