Чаму афіцыйны Менск просіць грошай у гэтай уплывовай фінансавай структуры?
Місія МВФ пад кіраўніцтвам Нэвэна Матэса (Neven Mates) пачала сустрэчы ў Нацыянальным банку і беларускім урадзе. Яна працягне працу ў Менску да 6 лістапада. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.
Нагадаем, Нацыянальны банк і ўрад Беларусі зьвярнуліся да МВФ з просьбай выдзеліць крэдыт у 2 мільярды даляраў. Паводле кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоля Драздова, “ідзе канфідэнцыйны працэс перамоваў”:
“Мы робім папераджальныя захады, каб усясьветны крызіс сур’ёзна не закрануў эканоміку Беларусі. Для гэтага нам трэба павялічыць золатавалютныя рэзэрвы, каб мець гэтую “падушку бясьпекі”. Адна справа — рабіць захады, калі ўжо хата гарыць. Іншая справа, калі ты бачыш, што там далёка на гарызонце тлее”.
Анатоль Драздоў нагадаў, што афіцыйны Менск адмаўляўся ад крэдытаў у МВФ ад 2004 году:
“Мы заявілі, што яны нам не патрэбныя на той момант. Яны і не былі патрэбныя. Нам хапала сваіх золатавалютных рэзэрваў, сытуацыя была стабільная ў краіне, дынамічна разьвівалася эканоміка. А цяпер вакол бушуе крызіс. Таму трэба зрабіць папераджальныя захады”.
Паводле брытанскай газэты The Independent, зварот афіцыйнага Менску па крэдыт да МВФ “выклікаў паніку сярод інвэстараў”. Беларусь
Зварот афіцыйнага Менску па крэдыт да МВФ “выклікаў паніку сярод інвэстараў”.
Апошнім часам афіцыйны Менск шмат пазычаў. Але, паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, цяпер умовы для новых крэдытаў пагоршыліся:
“У мінулым годзе прыцягненьне крэдытаў складала дзесьці больш за 7 мільярдаў даляраў. У той жа час прыйшлося аддаваць крэдыты,
Мы ўцягнемся ў піраміду, калі будзем надалей прыцягваць камэрцыйныя крэдыты зь іншых краінаў.
Спадар Злотнікаў мяркуе, што пад уплывам усясьветнага фінансавага крызісу заробкі беларускіх грамадзянаў могуць зьменшыцца, а выплата пэнсій —зацягвацца.
Нагадаем: паводле прадстаўніка МВФ, усясьветны крызіс адмоўна паўплываў на эканоміку Беларусі, на доступ да зьнешняга фінансаваньня. У той жа час зьмена каньюнктуры ў міжнародным гандлі нэгатыўна паўплывала на плацежны балянс краіны.