Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі музыка прысьвяціў твор загіблым беларускім авіятарам


Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч
Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч

Вядомы польскі кампазытар, дырыжор і прапагандыст духавой музыкі Робэрт Панэк гэтымі днямі перадаў у беларускае консульства ў Беластоку свой новы твор “Жалобны марш”, прысьвечаны памяці двух беларускіх авіятараў — Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча — якія загінулі 30 жніўня падчас авіяшоў у Радаме.

Робэрт Панэк выказаў пашану да ўчынку лётчыкаў, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць жыцьці іншых.

Як паведамілі БелТА ў генэральным консульстве Беларусі ў Беластоку, гэтымі днямі ў беларускую дыпмісію са словамі спачуваньня зьвяртаюцца многія вядомыя ў Польшчы асобы — дзеячы палітыкі, грамадзтва, культуры, навукі.

Тым часам беларускія і польскія адмыслоўцы працягваюць вывучаць прычыны трагічнага здарэньня.

У сваю чаргу, ананімны прадстаўнік кампаніі “Сухой” — стваральніцы самалёта, на якім адбылася трагедыя — паведаміў расейскім “Известиям”, што прычынай здарэньня магла стаць праведзеная беларусамі незаконная мадэрнізацыя “СУ-27”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG