Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе яшчэ гінулі беларускія пілёты?


Храналёгія катастрофаў.


23 сакавіка 2007 году падчас узьлёту з аэрапорту сталіцы Самалі Магадыша быў зьбіты самалёт “Іл-76” кампаніі “Трансавіяэкспарт”, які працаваў у Афрыцы пад эгідай ААН. Адзінаццаць пілётаў і авіятэхнікаў у выніку крушэньня самалёту загінулі.

На пачатку красавіка ў Менску разьвіталіся з камандзірам экіпажу Ігарам Вашкевічам, бортінжынэрам Іванам Габам, бортрадыстам Алегам Кануньнікавым, бортапэратарам Ігарам Грэсем, авіяінжынэрам Міхаілам Багловым, авіятэхнікамі Алегам Бандаронкам, Арцёмам Сычуговым, Дзьмітрыем Насьніковым. Другога пілёта Аляксандра Гаманькова, штурмана Генадзя Трашкова і бортапэратара Аляксандра Зерніна пахавалі ў Віцебску.

За некалькі дзясяткаў мэтраў ад магілаў экіпажу Ігара Вашкевіча стаяць сем крыжоў экіпажу Канстанціна Знака. У такі самы дзень 23 сакавіка, але на год раней, беларускія лётчыкі на самалёце “Іл-76” пацярпелі крушэньне ў Танзаніі. Адрозна ад “самалійцаў”, экіпаж Знака працаваў па дамове з малдаўскай фірмай, таму спадзяваньні на нейкую дапамогу ў сваякоў былі ўвогуле прывідныя.

2008 год для беларускай авіяцыі таксама пачаўся з трагічных вестак. 14 лютага ў Ерэване пацярпеў аварыю пасажырскі самалёт CRJ-100 кампаніі “Белавія”. Абышлося без ахвяраў, але самалёт зьнішчаны пажарам. Напачатку сакавіка падчас катастрофы верталёта Мі-8 у Нэпале загінуў беларускі пілёт Дзьмітрый Малышаў. У расейскім Калінінградзе пры загадкавых абставінах загінулі пілёты авіякампаніі “КД-авія”, грамадзяне Беларусі Ўладзімер Стрэж і Мікалай Века. Па дамове яны працавалі ў экіпажах “Боінга”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG