Паводле інфармацыі літоўскіх мэдыяў, Лукашэнка можа наведаць Літву 16 верасьня, калі ў Вільні будзе праходзіць беларуска-літоўскі эканамічны форум.
"Калі прэзыдэнт Беларусі прыедзе на эканамічны форум і выкажа такое пажаданьне, то - так, сустрэнуся", - сказала Грыбаўскайце.
У прэсавай службе прэзыдэнта Беларусі БелаПАНу пакуль не пацвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю пра магчымы візыце кіраўніка дзяржавы ў Літву.