Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня будзе таргавацца па пытаньнях АДКБ


Прэзыдэнт Беларусі кажа, што ён хацеў бы большай выразнасьці ў пытаньнях далейшага разьвіцьця Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі

“Пішуць: Лукашэнка з Расеяй будзе таргавацца, перш чым падпісаць пастанову, рашэньне АДКБ пра сумесныя ўзброеныя сілы. Я ніколі сьвятым не гандлюю”, - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

“Я - адзінае - задаў пытаньне: мы ствараем, як Эўразьвяз, НАТО стварыў, мы ствараем вайсковую арганізацыю і дамаўляемся пра тое, што, ня дай Бог, калі нешта зь Беларусьсю, то і казахі, і расейцы, і ўсе, хто ў АДКБ, армяне, будуць тут ваяваць за Беларусь? Ня дай Бог, нешта здарылася ў Расіі, там, мы, беларусы, і іншыя будзем ваяваць за ўсіх. Гэта нармальны прынцып, як у Эўропе НАТО”, - кажа Лукашэнка.

Але я адразу задаю пытаньне: хлопчыкі і дзяўчаткі, - зьвяртаючыся да Назарбаева, - скажыце мне, калі ласка, за што мае дзеці будуць ваяваць у Казахстане?
“Але я адразу задаю пытаньне: хлопчыкі і дзяўчаткі, - зьвяртаючыся да Назарбаева, - скажыце мне, калі ласка, за што мае дзеці будуць ваяваць у Казахстане? Ну вось скажыце, як мне маці растлумачыць потым, што я пасылаю яе сына, часам адзінага, ваяваць далёка ад Беларусі? За што? Адзіны рынак энэрганосьбітаў, адзіны рынак па продажах? Ад чаго залежыць жыцьцё ўсіх людзей? Няма. Па прыродным газе нам за два гады ў тры разы цэны падвысілі”, - абураецца Лукашэнка.

“Спачатку цукар, потым кандытарскія вырабы, а потым малако ў Расею не пусьцілі. Проста імем рэвалюцыі сквасілі гэтае малако, вылілі і пасадзілі ўсе нашы гаспадаркі. Скажыце, Эўразьвяз сябе так паводзіць? Не. Яны разумеюць, за што яны будуць ваяваць, а мы за што ставім пад пытаньне жыцьці нашых грамадзян?”

“Як я мог рабіць выгляд, што нічога не адбываецца? А мне б напісалі, што Лукашэнка прыпоўз у Маскву прасіцца. Ды нікога мы прасіць не зьбіраемся. Цяжка будзе, цяжка, але выжывем. Але што атрымае ад гэтага наша брацкая родная Расея? Што атрымае беларускі, расейскі народ? Што, зноў хочацца, каб мы ўвялі мяжу, Расея ўвяла мяжу з намі? Браты ці не?” - задаецца пытаньнямі кіраўнік Беларусі.

Гэтыя выказваньні прагучалі ў інтэрвію першаму намесьніку гендырэктара ІТАР-ТАСС Міхаілу Гусману.

Што такое АДКБ
XS
SM
MD
LG