Кіраўнік Беларусі даў інтэрвію першаму намесьніку гендырэктара ІТАР-ТАСС Міхаілу Гусману.
ПРАЎДА ПРА КОЛЮ
“За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, да ведама, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне проста пачалі ціснуць, што мы сфальшавалі выбары. І я груба сказаў: “Так, сфальшавалі”. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а дзесьці там 80%, я ня памятаю, колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псыхалягічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда”, — прызнаецца кіраўнік Беларусі.
Мы спрабавалі зьвязацца з прадстаўнікамі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, каб атрымаць камэнтар на гэтую заяву, але яны цяпер недаступныя.
“Я вырас як такі расейскі чалавек"
Спрабавалі параўноўваць: Сталін, Ленін, Лукашэнка. Я кажу: “Што вы мяне побач зь імі павесілі? Я далёкі ад іх, я не заслугоўваю нават быць на іх узроўні. Па-рознаму іх можна ацэньваць, але гэта глыбы
“Спрабавалі параўноўваць: Сталін, Ленін, Лукашэнка. Я кажу: “Што вы мяне побач зь імі павесілі? Я далёкі ад іх, я не заслугоўваю нават быць на іх узроўні. Па-рознаму іх можна ацэньваць, але гэта глыбы. Што вы несяце мой партрэт зь імі, гэта вы мяне прыніжаеце, людзі ж гэта разумеюць”. ...Зараз па-новаму неяк ацэньваюць Уладзіміра Ільіча, я бачу яго вялікія недахопы, хоць я ў цэлым не націскаю на тое, што было. Іосіф Вісарыёнавіч, наш кіраўнік, Леанід Ільіч Брэжнеў — у іх ва ўсіх было вельмі шмат добрага, але былі і недахопы. Але самае галоўнае — я не прыхільнік ідэалізацыі кіраўнікоў, нас. Таму што мы часта не заслугоўваем таго, што вы пра нас кажаце і пішаце ... Таму я нікога не ідэалізую, мне падабаецца палітыка, якую праводзіў дэ Голь, калі ён дзяржаву проста выратаваў. Я не любіў Маргарэт Тэтчэр, не любіў — ну, капіталістка, якая ненавідзела краіну”, — кажа прэзыдэнт Беларусі.
“Наш суайчыньнік Пётар Першы шмат зрабіў для людзей дрэннага, гінулі тысячамі людзі, але я, зноў жа, тут не ацэньваю, ня ведаю — тысячамі, ня тысячамі. Але што было б, калі б ён тады не прасек адпаведныя вокны і ня ўзяўся за Расею — груба, па-свойму, па-наску? Той жа Іосіф Вісарыёнавіч, ну хто сёньня кіне ў яго камень за Вялікую Айчынную вайну, бо ён таксама многае зрабіў? Хаця можна знайсьці Сталіна і ў прычынах гэтай вайны”, — падзяліўся сваімі развагамі Аляксандар Лукашэнка.