Паводле сайту расейскага ўраду, Уладзімер Пуцін сказаў наступнае:
“Што датычыцца Беларусі. Гэта пытаньне да беларускага кіраўніцтва, пытаньне да Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Канечне, напэўна, пытаньне справядлівае, маючы на ўвазе, што Расея і Беларусь будуюць Саюзную дзяржаву. Расея заўсёды на працягу многіх гадоў аказвала і палітычную, і эканамічную падтрымку Беларусі. Але, паўтараю яшчэ раз, гэта пытаньне да кіраўніцтва Беларусі”.
Пуцін таксама сказаў, што Расея “ніколі нікога не прасіла прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі”, і таму расейскае кіраўніцтва было зьдзіўлена заявай прэзыдэнта Нікарагуа аб іх прызнаньні.