Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: У Беларусі шмат чаго залежыць ад Расеі


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
Пра гэта ў інтэрвію польскаму выданьню “Dziennik” заявіў беларускі апазыцыйны палітык, лідэр Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Калякін.

Ён падкрэсьліў, што Расея — найважнейшы гандлёвы партнэр Беларусі, а таму апазыцыя павінна больш супрацоўнічаць з расейцамі, каб Крэмль зьмяніў сваё ўяўленьне пра краіну, а не ўспрымаў яе праз прызму Лукашэнкі.

На пытаньне, ці разьлічвае палітык на падтрымку Масквы на наступных выбарах, лідэр ПКБ адказаў:
расейскі кірунак для нас прыярытэтны ...

“На падтрымку не разьлічваю, аднак у Беларусі шмат чаго залежыць ад Расеі. Яе ўплыў большы, чым уплыў Захаду. Акрамя рээкспарту нафты, усе нашы рынкі збыту знаходзяцца ў Расеі. Таму расейскі кірунак для нас прыярытэтны. Тое, што апазыцыя надавала такое малое значэньне супрацоўніцтву з Масквой, было памылкай. Дзякуючы падтрымцы Расеі Лукашэнка дагэтуль застаецца пры ўладзе. Калі мы не ўсьвядомім неабходнасьць зьмены гэтай сытуацыі, у нас ня будзе шанцу зьмяніць прэзыдэнта”.

Сяргей Калякін дае станоўчую ацэнку нядаўняму візыту ў Маскву Аляксандра Казуліна і Анатоля Ляўковіча. Ён лічыць добрым знакам тое, што расейскія палітычныя эліты, традыцыйна арыентаваныя выключна на Лукашэнку, сталі выказваць цікавасьць і да іншых палітыкаў.

Паводле Калякіна, беларускі ўрад “праводзіць у дачыненьні да Масквы непрыязную палітыку”, і, як ён мяркуе, “у Крамлі гэта выдатна разумеюць”.
беларускі ўрад “праводзіць у дачыненьні да Масквы непрыязную палітыку” ...

У інтэрвію выданьню “Dziennik” лідэр ПКБ таксама адзначыў, што беларуска-расейскія стасункі маюць важнае значэньне і для Масквы. І палітыкі павінны быць дастаткова мудрымі, каб зразумець, што дачыненьні з Беларусьсю не заканчваюцца на Лукашэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG